Іосіф Маркавіч Тойбін (; , Гомельскай губерні РСФСР — , ) — савецкі вучоны-філолаг, літаратуразнаўца, даследчык творчасці А. С. Пушкіна. Доктар філалагічных навук. Выдатнік народнай асветы РСФСР.
Біяграфія У 1941 скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесара Б. М. Эйхенбаўма. Падчас ВАВ, восенню 1941 добраахвотнікам пайшоў у народнае апалчэнне Ленінграда, пасля быў літаратурным супрацоўнікам газеты «Чырвоны Сцяг» Ленінградскага фронту. У 1943, пасля ранення і лячэння ў шпіталі, быў дэмабілізаваны з войска. У тым жа годзе быў залічаны ў аспірантуру Ленінградскага ўніверсітэта, скончыўшы яе ў 1946, абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук.
Працоўную дзейнасць пачаў у Курскім дзяржаўным педагагічным інстытуце ў 1946 у якасці дацэнта, а затым загадчыка кафедры літаратуры, прафесара. У 1950-х Т. арганізаваў і шмат гадоў кіраваў студэнцкім літаратурным гуртком, які наведвалі студэнты розных факультэтаў інстытута.
Аўтар больш за 40 работ навукова-даследчага характару. Вынікам шматгадовых навуковых пошукаў стала яго доктарская дысертацыя па творчасці А. С. Пушкіна, якая атрымала высокую ацэнку ў айчыннай навуцы.
Навуковыя працы «Пушкин, Материалы к семинарию», (М. Просвещение, 1964), «Пушкин, Творчество 1830-х гг. и вопросы историзма» (Варонеж, 1976) «Тревожное слово» : (О поэзии Е. А. Баратынского) — Варонеж : Изд-во Воронеж. ун-та, 1988
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы СССР Катэгорыя:Дактары філалагічных навук