Віктар Віктаравіч Барташэвіч (, ) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1975 годзе архітэктурны факультэт БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура». Працуе ў інстытуце «Мінскпраект» (чарцёжнік-канструктар, архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў).
Член БСА з 1985 года.
Творчасць
Браў удзел у складзе аўтарскага калектыва ў праектаванні шматлікіх аб’ектаў, у тым ліку ўнікальных: рэканструкцыя гістарычнай зоны г. Мінска «Верхні горад» і «Траецкае прадмесце» (1986); праект станцыі метро «Плошча Леніна» (1985); рэканструкцыя Гандлёвага дому «На Нямізе» (1968). Аўтар праекта рэканструкцыі комплексу аб’екта Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў г. Мінску (2006—2012); корпус факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2003—2012, у суаўтарстве з А. З. Цэйтліным); рэканструкцыя будынка па вул. Кірава, 43 з размяшчэннем музея беларускай сучаснай дзяржаўнасці (2010—2012, ў суаўтарстве з архітэктарам Т. Я. Ярмолінай, дызайнер У. І. Гладкоў); рэканструкцыя комплексу аб’ектаў стадыёна «Дынама» ў г. Мінску (2010—2012, кіраўнік аўтарскага калектыва М. Л. Гаўхфельд); удзел у міжнародным конкурсе на распрацоўку канцэпцыі па рэканструкцыі Вялікай спартыўнай арэны стадыёна «Дынама» (2012); аўтар шматлікіх праектаў будынкаў школ і дашкольных устаноў.
Узнагароды Узнагароджаны Дыпломам лаўрэата ўсесаюзнага агляду саюза архітэктараў СССР (1986) і граматай Саюза архітэктараў БССР за лепшы праект года (1986)) за рэканструкцыю гістарычнай зоны г. Мінска «Верхні горад» і «Траецкае прадмесце», Дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1985) за праект станцыі метро «Плошча Леніна», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992)
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Архітэктары Мінска