Джон Ірвін (; ) — брытанскі . Пачынаў кар’еру як рэжысёр дакументальных і тэлевізійных фільмаў, сярод якіх адаптацыя рамана Джона Ле Карэ «Шпіён, выйдзі вон!» (1979). У 1980-х пачаў здымаць фільмы ў Галівудзе.

Біяграфія У 1958 годзе скончыў Лонданскую школу кінамастацтва. Пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра ў арганізацыі, якая здымала дакументальныя фільмы British Transport Films, і да 1980 года яго працы складалі дакументальныя і кароткаметражныя фільмы. У 1969 годзе здымаў дакументальны фільм пра вайну ў В’етнаме, што пазней выкарыстоўваў у фільме Вышыня «Гамбургер».

У 1980 годзе зняў свой першы фільм для вялікага экрана, «Псы вайны». На думку крытыкаў, найбольш удалымі ў Ірвіна атрымаліся фільмы «Удовіна гара», «Гамбургер», «Дзённікі чарапахі», «Месяц каля возера».