Станіслаў Гумкоўскі (; 14 лістапада 1741, Мазовія — 20 красавіка 1799, ПолацкGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.) — езуіцкі місіянер.
Уступіў у Таварыства Ісуса 22 жніўня 1760 г. у Нясвіжы. Вывучаў філасофію і матэматыку ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1764—1767). Выкладаў рыторыку, паэтыку і гісторыю ў Слуцку (1767—1768). Прайшоў курс архітэктуры (1768—1769), а потым тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1770—1774). У 1773 г. высвечаны ў Полацку на ксяндза. І ў далейшым быў звязаны полацкай езуіцкай пляцоўкай, у тым ліку як яе пракуратар (, пасада, блізкая сучаснай «загадчык гаспадаркі»Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.; 1776—1777 і 1782—1783Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. ), вандроўны місіянер (1784—1795), памочнік магістра навіцыяту (1795—1799).
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума