Ялунцзя́н (, ) — рака ў паўднёва-заходняй частцы Кітая, левы прыток ракі Янцзы.
Даўжыня ракі 1324Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. км (1187Ялунцзян // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru км). Плошча вадазбору 144 000 км². Сярэдні расход вады каля 2000 м³/с. Рака бярэ пачатак на хрыбце Баян-Хара-Ула Тыбецкага нагор’я. Працякае пераважна ў Сіна-Тыбецкіх гарах у глыбокай даліне. На рацэ шматлікія парогі і вадаспады. Паводкі ўлетку.
Літаратура Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. Ялунцзян //
Спасылкі Ялунцзян // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Yalong River // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Прытокі Янцзы