Данііл Кавалёў (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама».
З’яўляецца пасынкам (сынам жонкі ад першага шлюбу) беларускага футбаліста Дзмітрыя Ігнаценкі.
Клубная кар’ера З 2018 года пачаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпра». У канцы сезона стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 лістапада 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы з мінскім «Дынама» (0:3).
У пачатку 2019 года перабраўся ў мінскае «Дынама», дзе выступаў за дубль. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Дняпро», часам выхадзіў на замену. У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Горак».
У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні». Спачатку выхадзіў у стартавым складзе, але хутка страціў месца ў аснове, стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года пакінуў смаргонскі клуб і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лакаматыва», дзе гуляў да чэрвеня 2022 года.
У жніўні 2022 года стаў іграком «Оршы», пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022. У сакавіку 2023 года далучыўся да «Асіповічаў». У лютым 2024 года перайшоў у гомельскі «Паперпрам».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 Д1 Дняпро 2 0 2019 дубль Дынама 5 0 2020 (1) Д3 Дняпро 3 0 2020 (2) Д3 Горкі 8 2 2021 (1) Д1 Смаргонь 5 1 2021 (2) Д2 Лакаматыў 9 0 2022 (1) Д2 Лакаматыў 3 0 2022 (2) Д2 Орша 8 0 2023 Д2 Асіповічы 28 2
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Горкі Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель