Дзяніс Фірага (нар. , Бараўляны, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», з 2017 года пачаў выступаць за дубліруючы склад «Іслачы». У канцы 2018 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 24 лістапада 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы перадапошняга тура супраць «Слуцка» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Неўзабаве падпісаў першы трохгадовы кантракт з клубам.
У далейшым выступаў у асноўным за дубль, у 2020 годзе правёў яшчэ адзін матч у Вышэйшай лізе. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Маладзечна». У лістападзе 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Іслач 23 3 2018 Д1 Іслач 1 0 2019 дубль Іслач 25 13 2020 Д1 Іслач 1 0 2021 (1) Д1 Іслач 0 0 2021 (2) Д3 Маладзечна 7 6
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна