Павел Стрыенскі (; 27 снежня 1699, каля Гродна — 24 лютага 1753, Львоў) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.
Уступіў у Таварыства Ісуса 28 ліпеня 1714 г. у Вільні. Паходзіў з сям’і кальвіністаў. Вывучаў тэалогію ў Рыме (1726—1729). Прэфект бібліятэкі ў Гродна (1729—1730), прафесар філасофіі ў Варшаве (1730—1732), пракуратар Літоўскай правінцыі Таварыства Ісуса (1732—1739). Узначальваў езуіцкія калегіумы ў Плоцку (1739—1742), Ломжы (1742—1743), Варшаве (1743—1746, 1752—1753), Полацку (1746—1752)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума