Плаціна Гувера, дамба Гувера (, таксама вядомая як ) — унікальнае гідратэхнічнае збудаванне ў ЗША. Бетонная арачна-гравітацыйная плаціна вышынёй 221 м і гідраэлектрастанцыя пабудаваны ў ніжнім цячэнні ракі Каларада. Размешчана ў Чорным каньёне, на мяжы штатаў Арызона і Невада, за 48 км на паўднёвы ўсход ад Лас-Вегаса, за некалькі кіламетраў ад мястэчка Боўлдэр-Сіці; утварае возера (вадасховішча) Мід. Названая ў гонар Герберта Гувера, 31-га прэзідэнта ЗША, які адыграў важную ролю ў яе будаўніцтве. Будаўніцтва плаціны пачалося ў 1931 годзе і скончылася ў 1936 годзе, на два гады раней запланаванага тэрміну.

Плаціна знаходзіцца пад кіраваннем Бюро меліярацыі ЗША, падраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў ЗША. У 1981 годзе плаціна была ўключана ў Нацыянальны рэгістр гістарычных месцаў ЗША.

Спасылкі

Катэгорыя:Гідратэхнічныя збудаванні ЗША Катэгорыя:Арызона Катэгорыя:Невада Катэгорыя:З’явіліся ў 1936 годзе Катэгорыя:1936 год у ЗША Катэгорыя:Збудаванні ЗША ў стылі ар-дэко