Уладзі́мір Фё́даравіч Ваві́лаў (, Ленінград — , Ленінград) — савецкі кампазітар, гітарыст-сяміструннік і лютніст. Аўтар шматлікіх музычных містыфікацый.
Біяграфія У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у войску, дэмабілізаваны па раненні. Скончыў ленінградскую па класе гітары П. І. Ісакава. Паралельна вывучаў тэорыю музыкі і кампазіцыю ў народным гуртку пры Саюзе кампазітараў у І. Г. Адмоні.
У 1949 годзе разам са Львом Андронавым утварыў гітарны дуэт сямі- і шасціструннай гітар. У іх рэпертуары былі «Полька» Рахманінава і «Вальс» , творы Грыга, Дэбюсі, Альбеніса. Таксама дуэт выконваў шматлікія рускія рамансы, у тым ліку і акампаніруючы вакалістам. Большая частка аранжыровак была зроблена самімі музы́камі.
У 1957 годзе дуэт быў удастоены сярэбранага медаля на міжнародным конкурсе, арганізаваным у межах у Маскве.
У 1970 годзе запісаў плытку лютневай музыкі, прыпісанай розным аўтарам. Сярод твораў, запісаных на плытцы, была кампазіцыя «Канцона і танец», прыпісаная Вавілавым італьянскаму кампазітару . Першая частка кампазіцыі «Канцона і танец», а менавіта «канцона», пазней стала музыкай вядомай песні на словы «» (вядомай таксама пад назвамі «Горад залаты» або «Горад»). Іншая кампазіцыя з той жа плыткі, «Павана і гальярда», аўтарам якой быў указаны , стала мелодыяй іншай песні на словы Анры Валахонскага, «Конь знёс каханага». На думку даследчыкаў, сапраўдным аўтарам «Канцоны», «» (прыпісанай пазней Джуліа Качыні) і большасці іншых п’ес на плытцы быў сам Вавілаў.
На пятым дзясятку Вавілаў захварэў на рак падстраўнікавай залозы. Была праведзена аперацыя, але захворванне зайшло занадта далёка, і 11 сакавіка 1973 года ён памёр. Паніхіда адбылася ў . Пахаваны на Гарадскіх могілках Паўлаўска.
Кампазітар Толькі пасля смерці Вавілава адкрылася, што ён быў кампазітарам. Усе, хто складаў апісанні біяграфіі музы́кі, не засяроджвалі ўвагу на тым, што з 1952 года ён вывучаў тэорыю музыкі і кампазіцыю пад кіраўніцтвам кампазітара (1906—1979). Пра гэта мала хто ведаў, бо гэтыя ўрокі не лічыліся спецыяльнай адукацыяй і ва ўмовах СССР не выглядалі дастатковымі для правоў на афіцыйную кампазітарскую дзейнасць.
Адкрыцці пачаліся пасля даследавання тэкстаў і мелодый з грамплыткі «Лютневая музыка XVI—XVII стагоддзяў». Даследчыкі творчасці ватыканскага лютніста не знайшлі ў каталогу твораў кампазітара ніводнага падобнага на тое, што выконваў Вавілаў. Вядома, што творы да Мілана ўнесены ў ватыканскія пратаколы, а спіс яго твораў быў абнародаваны. Яшчэ больш няяснага было з «Ave Maria» Джуліа Качыні. Стылістычны аналіз паказаў: «… септакорды па „залатой секвенцыі“, сінкопы ў басе, сёмая павышаная ступень у міноры, падвойная дамінанта… Такога ў прынцыпе не магло быць напісана 400 гадоў таму». Музыказнаўцы пацвердзілі немагчымасць стварэння гэтых кампазіцый ні ў XVI, ні ў XVII стагоддзі. Ноты лютневых кампазіцый, якія выконваў Вавілаў на плытцы, адсутнічаюць у архівах і музычных бібліятэках.
Роспыты сваякоў і тых, хто блізка ведаў музы́ку, даказалі, што аўтарам гэтых твораў быў сам Уладзімір Вавілаў. Так стала вядома аб яшчэ адной грандыёзнай містыфікацыі ў галіне музыкі XX стагоддзя.
Даследчык Зеэў Гейзель сцвярджаў: «Мне мой сябар , а ён таксама вывучае аўтарскую песню, казаў, што Вавілаў шмат супрацоўнічаў з „“ і што ён шмат песень для розных мульцікаў напісаў, але што ў цітрах ніколі яго імя не ставілі. Але ніякіх пацверджанняў гэтаму мы пакуль не знайшлі. Аўтарства не павінна быць згублена».
Дыскаграфія «Лютневая музыка XVI—XVII стагоддзяў» (Мелодыя, 1968) «Руская музыка для гітары» (Мелодыя, 1985)
Бібліяграфія У якасці аранжыроўшчыка Вавілаў прыняў удзел у выданні больш чым 20 выпускаў «Альбома гітарыста» пад рэдакцыяй А. А. Ашкеназі. Гэтыя публікацыі змяшчаюць вялікую колькасць містыфікацый Вавілава.
Зноскі
Катэгорыя:Музыканты СССР Катэгорыя:Музыканты XX стагоддзя Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Гітарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Лютністы паводле алфавіта Катэгорыя:Містыфікацыі Катэгорыя:Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы