thumb|right|220 px|Пацярпелая ад аблівання кіслатой. Камбоджа. Абліванне кіслатой — распырскванне або выліванне кіслаты альбо іншай едкай вадкасці, на цела ахвяры з намерам параніць або знявечыць. Непасрэднымі наступствамі нападу могуць быць страта зроку, хімічны апёк асобы і цела, нявечачыя шнары. Акрамя гвалтоўных злачынстваў кіслоты выкарыстоўваюцца ў актах вандалізму.

Наступствы для здароўя Пры трапленні на скуру з’едлівыя рэчывы выклікаюць хімічны апёк і пачынаюць раз’ядаць тканіну. Улічваючы, што частай мэтай нападніка з’яўляецца твар ахвяры, звычайна пашкоджваюцца вушная ракавіна, павекі, нос і вусны. Да аддаленых наступстваў ставяцца псіхалагічныя траўмы, дысфункцыя органаў слыху і зроку.

Пацярпелы павінен быць неадкладна накіраваны ў спецыялізаваную медыцынскую ўстанову. У якасці першай дапамогі варта выдаліць хімічны рэагент, не закранаючы здаровую скуру, прамыць паражоныя ўчасткі вялікай колькасцю вады і нейтралізаваць дзеянне кіслаты.

Абліванне кіслатой як злачынства Бытавое злачынства З развіццём хімічнай прамысловасці ў XIX стагоддзі і з распаўсюджваннем у побыце, кіслоты становяцца папулярным сродкам для выяснення адносін. Кідок не патрабуе асаблівых фізічных намаганняў, але цягне верагоднае абязвечванне ахвяры. Абліванне кіслатой адбываецца з-за рэўнасці, напрыклад, гэта робяць жанчыны супраць суперніц, таксама гэта спадарожнічае помсце палюбоўнікаў і палюбоўніц. У 1915 годзе ад рук сваёй каханай пацярпеў прынц Леапольд Клімент Саксен-Кобург-Гоцкі, які памёр шасцю месяцамі пазней.

Напады на знакамітасцей У групу рызыкі трапляюць публічныя персоны-палітыкі, акцёры, мадэлі і знакамітасці. Характэрна, што тут шкода наносіцца не толькі здароўю, але і пагражае кар’еры і далейшай прафесійнай прыдатнасці. Ахвярамі замаху былі брытанская мадэль Кэці Пайпер (2008), балетмайстар Вялікага тэатра Сяргей Філін (2013).

Гвалт у Паўднёвай Азіі і Камбоджы З 1980-х гадоў у Паўднёвай Азіі распаўсюдзілася практыка аблівання кіслатой. Сутыкненне традыцыйнай маралі, рэлігійных норм і зменлівага сучаснага побыту прывяло да шматлікіх выпадкаў нападаў з рэўнасці (больш за 200 эпізодаў у Бангладэш у 1999 годзе). Матывам такога злачынства служыць помста за адрынутасць жанчынай або за нязгоду выйсці замуж. Нягледзячы на ўвядзенне смяротнага пакарання і працяглых тэрмінаў зняволення за абліванне кіслатой, праблема з’яўляецца вострай у Бангладэш, Індыі, Пакістане, а таксама Камбоджы.

Псаванне маёмасці Кіслоты выкарыстоўваюцца вандаламі і хуліганамі для пашкоджання маёмасці. Асабліва небяспечна абліванне кіслатой для жывапісу і твораў мастацтва. У розны час пацярпелі «Даная» Рэмбранта (Эрмітаж, 1985), трыпціх Дзюрэра «Алтар паўмгартнёраў» (Старая Пінакатэка, Мюнхен, 1988) і іншыя карціны. Рэстаўрацыя патрабуе многіх гадоў працы і спалучаная з незаменнымі стратамі.

Статыстыка па нападах Індыя займае першае месца па абсалютнай колькасці нападаў, а Бангладэш лідзіруе па колькасці абліванняў кіслатой на 1000 жыхароў. Ахвярамі замахаў становяцца і мужчыны, і жанчыны, роўна як абодва пола прадстаўлены сярод нападнікаў.

Гл. таксама Абліванне зялёнкай Закід яйкамі

Спасылкі

Катэгорыя:Злачынствы