Буй (, ) — рака ў еўрапейскай частцы Расіі, левы прыток ракі Кама.

Пачынаецца на поўдні Пермскага края, у Куядзінскім раёне, затым цячэ па паўночным захадзе Башкартастана і ўпадае ў Каму на тэрыторыі Удмурціі. Даўжыня — 228 км, агульная плошча вадазбору — 6530 км², сярэдняя вышыня вадазбору — 153 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,4 м/км. Сярэдні расход вады за 90 км ад вусця каля вёскі Татарская Урада складае 18,5 м³/с.

Даліна ракі ў пачатку верхняга цячэння вузкая, хутка пашыраецца. У сярэднім і ніжнім цячэнні даліна скрынкападобная, пашыраная ў асобных месцах да 2-6 км. Пойма шырынёй да 1,5 км, пераважна двухбаковая, шырокая, перарывістая, роўная, на асобных участках выгнутая. Рэчышча моцна звілістае, меандруючае, утварае шматлікія рукавы і старыцы. Шырыня рэчышча ў верхнім цячэнні 8—15 м, у ніжнім 30—80 м, у вусцевай частцы 120 м. Берагі абрывістыя, вышынёй 2—9 м. Абрывы перарывістыя, большай часткай аднабаковыя.

Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы сакавіка—красавіку.

На рацэ Карманаўскае вадасховішча і Карманаўская ГЭС. На вадазборы знаходзіцца 19 азёр агульнай плошчай 0,97 км². Каля ракі пасёлак Куяда, сяло Амза і іншыя населеныя пункты. Вада з ракі выкарыстоўваецца на гаспадарча-бытавыя патрэбы.

Прытокі Сярод прытокаў Буя рэкі Пізь, Амзя, Ямьяды-Елга (Ям-Яба), Янаулка, Каймашынка, Сандугач, Сава, Шагірт, Альняшка, Бабіранаўка, Бірка, Ірміза, Арэй, Іскільдзінка, Еламбуй.

Спасылкі Река Буй // Государсвенный водный реестр РФ Буй // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Пермскага края Катэгорыя:Рэкі Башкартастана Катэгорыя:Рэкі Удмурціі Катэгорыя:Прытокі Камы