Дамаскінаж (), або ал’агемінаАлл' Агемина // Энциклопедический словарь () — у ювелірнай справе мастацтва рабіць насяканні на метале іншым металам; сярэдняе паміж скульптурай і гравіроўкай; насяканне залатых, срэбных узораў на стальных вырабахФранцузско-русский словарь.

Гэтая дэкаратыўна-мастацкая тэхніка была завезена ў Італію ў XV стагоддзі з Персіі, яе сталіцы Дамаска; адсюль яе французская назва.

  прадставіў ўзор італьянскай ал’агеміна («Жывапіс», ліст. 168«Histoire de l’art par les monuments depuis sa décadence au 4-e siècle jusqu’a son renouvellement au 16-e» (6 томов, Париж, 1812—23, с 325 гравюрами in fol.; нямецкі пераклад Кваста пад загалоўкам: «Sammlung der vorzüglichsten Denkmäler der Malerei» і г. д.; 2 т. табліц, 1 т. тэксту, Берлін, 1840)) у малюнку галоўкі «эола» з ускудлачанымі валасамі, на залатой пласцінцы; валасы былі зроблены срэбнымі ніткамі; ў іншых частках малюнка золата. Апісаны асобнік складаў упрыгожванне кубачка і знаходзіўся ў зборы абата Маўра Боні (Mauro Boni), падрабязна апісаў сваю рэдкасць у «Memorie per servire alla storia letteraria per l’anno 1799», семестр II, частка I.

На гэтую тэму была напісана дысертацыя абата «Illustrazione di un’Urnetta lavorata All' Agemina» (Венецыя, 1800).

Літаратура

Алл' Агемина // Энциклопедический словарь, составленный русскими учеными и литераторами. — СПб., 1861.

Катэгорыя:Дамаск Катэгорыя:Мастацкія тэхнікі Катэгорыя:Ювелірная справа