«451 градус паводле Фарэнгейта» () — раман-антыўтопія Рэя Брэдберы, выданы ў 1953 годзе. У рамане апісваецца будучае амерыканскае грамадства, дзе кнігі забаронены, і «пажарныя» спальваюць любыя, якія былі знойдзены. У кнізе ёсць шмат цытат, у тым ліку некалькі цытат з Бібліі. 451 градус па Фарэнгейце — гэта тэмпература, пры якой папера пачынае гарэць.

У 1954 годзе твор атрымаў прэмію Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры, прэмію «Х’юга» — у 2004 годзе.

У 2026 выйшаў пераклад на беларускую мову, зроблены Настай Карнацкай, пад рэдактурай Кацярыны Маціеўскай.

Кароткі змест Гай Монтэг — пажарнік. Яго праца — знішчаць самы забаронены тавар: друкаваныя кнігі, а разам з імі і дамы, у якіх іх хаваюць. Монтэг ніколі не задумваецца пра разбурэнне і спусташэнне, якія нясе яго праца. Штодня ён вяртаецца да свайго аднастайнага жыцця і жонкі Мілдрэд, якая цэлымі днямі бавіць час са сваёй тэлевізійнай «сям’ёй». Але ўсё мяняецца, калі Монтэг знаёміцца з эксцэнтрычнай маладой суседкай Кларысай. Яна адкрывае яму мінулае, калі людзі не жылі ў страху, і паказвае сучаснасць, у якой на свет можна глядзець праз ідэі, схаваныя ў кнігах, а не праз бессэнсоўную балбатню з тэлевізара. І тады Монтэг пачынае сумнявацца ва ўсім, што дагэтуль лічыў непахіснай праўдай.

Крыніцы

Катэгорыя:Фантастычныя раманы Катэгорыя:Раманы на англійскай мове Катэгорыя:Кнігі 1953 года Катэгорыя:Антыўтопіі Катэгорыя:Сацыяльная навуковая фантастыка