Джама́ль Ахма́д Хамза́ Хашо́гі (, нар. ; Медына, Саудаўская Аравія; знік ; Стамбул, Турцыя) — журналіст, аглядальнік і пісьменнік з Саудаўскай Аравіі.
Біяграфія Джамаль Хашогі — пляменнік саудаўскага бізнесмена Аднана Хашогі. У 1982 годзе скончыў дзяржаўны ўніверсітэт Індыяны (ЗША), пасля чаго супрацоўнічаў з рознымі саудаўскімі выданнямі, у прыватнасці двойчы быў галоўным рэдактарам уплывовай штодзённай газеты Аль-Ватан.
Выгнанне Атрымаў славу як крытык улады Саудаўскай Аравіі, у прыватнасці спадчыннага прынца Мухамеда ібн Салмана, які займае пасаду віцэ-прэм’ера і міністра абароны краіны. Выступаў з крытыкай пераследу актывістаў, а таксама знешняй палітыкі краіны ў дачыненні да Емена, Егіпта, Канады.
У снежні 2016 года Джамалю Хашогі было забаронена займацца журналістыкай за адкрытую крытыку Дональда Трампа. У верасні 2017 года ён выехаў у ЗША, дзе вёў калонку ў Washington Post. У ёй ён усё больш адкрыта выступаў супраць спадчыннага прынца Мухамеда ібн Салмана.
Знікненне 2 кастрычніка 2018 года Джамаль Хашогі адправіўся ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Яму спатрэбілася атрымаць дакумент, неабходны для паўторнага шлюбу. Яго нявесце Хаціджэ Джэнгіз не дазволілі зайсці ў памяшканне. Яна чакала яго да паўночы, аднак Джамаль так і не выйшаў з консульства.
Турэцкая паліцыя заявіла, што Хашогі «жорстка катавалі, забілі, а яго цела раздзялілі» ўнутры консульства. Пазней саветнік прэзідэнта Эрдагана Ясін Актай, прадстаўнікі паліцыі і міністр па справах ЕС Амер Чэлік заявілі, што ў аперацыі па ліквідацыі Хашогі было задзейнічана 15 саудаўскіх агентаў.
Афіцыйная пазіцыя саудаўскага ўрада заключаецца ў тым, што Хашогі хутка пакінуў памяшканне консульства. У прыватнасці гэты пункт гледжання 5 кастрычніка 2018 года выказаў прынц Мухамед ібн Салман у сваім інтэрв’ю агенцтву Bloomberg, заявіўшы, што ён «выйшаў назад праз некалькі хвілін або за гадзіну».
У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША і Міністэрстве замежных спраў Турцыі выказалі занепакоенасць знікненнем Хашогі, заклікаўшы Саудаўскую Аравію да супрацоўніцтва для ўстанаўлення яго месцазнаходжання. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў аб тым, што ўзяў пад асабісты кантроль справу аб знікненні Хашогі, назваўшы яго сваім сябрам і змагаром за свабоду думкі.
Праз 18 дзён пасля знікнення Хашогі ўлады Саудаўскай Аравіі праз дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва абвясцілі, што журналіст загінуў у выніку «бойкі» з людзьмі, якіх ён сустрэў у консульстве. Таксама пракуратура паведаміла аб затрыманні 18 падданых Саудаўскай Аравіі, якія паспрабавалі «схаваць тое, што здарылася». У той жа час кароль Саудаўскай Аравіі падпісаў загады аб вызваленні ад пасад шэрагу вышэйшых супрацоўнікаў Службы агульнай разведкі, а таксама аб стварэнні камісіі па яе рэфармаванні і выразным вызначэнні паўнамоцтваў.
25 кастрычніка 2018 года пракуратура Саудаўскай Аравіі прызнала, што забойства Хашогі было не выпадковым, а наўмыснымhttps://www.newsru.com/world/25oct2018/prednamer.html. 30 кастрычніка пракуратура Турцыі заявіла, што журналіст быў задушаны пры ўваходзе ў консульстваПракуратура Турцыі пра забойства Хашогі: Задушылі пры ўваходзе ў консульства , Еўрарадыё. Было адзначана, што саўдыты не адказалі на зададзеныя турэцкім бокам пытанні аб наяўнасці плана, імёнах мясцовых саўдзельнікаў злачынцаў і месцазнаходжанні цела журналіста.
Спасылкі
Катэгорыя:Журналісты Саудаўскай Аравіі Катэгорыя:Пісьменнікі Саудаўскай Аравіі Катэгорыя:Арабскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Забітыя журналісты Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро свабоды»