Марцін Арцюх (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Баранавічы».
Клубная кар’ера Да 2018 года не гуляў на прафесійным узроўні, выступаючы за родную ваўкавыскую «Змену» ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці. У пачатку 2018 года разам з аднаклубнікам Вадзімам Дзярнейкам праходзіў прагляд у клубе Першай лігі «Слонім-2017» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018. У складзе слонімскай каманды стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену.
У жніўні 2018 года быў запрошаны на прагляд у «Гарадзею» і неўзабаве падпісаў кантракт. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 верасня 2018 года ў матчы супраць гродзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У сезоне 2018 яшчэ чатыры разы выйшаў на замену ў асноўнай камандзе, гуляў таксама за дубль, у лістападзе адсутнічаў з-за траўмы. У сезоне 2019 гуляў у асноўным за дубль «Гарадзеі», зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды, часам адсутнічаў з-за траўм. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на два гады, аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду і неўзабаве вярнуўся ў «Слонім-2017», дзе спачатку выхадзіў на замену, а хутка замацаваўся ў стартавым складзе.
У сакавіку 2021 года далучыўся да «Баранавічаў», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, па выніках сезона 2021 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 года адправіўся на прагляд у «Іслач» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам. У складзе каманды пераважна выхадзіў на замену. У жніўні 2023 года пакінуў «Іслач» і хутка стаў іграком магілёўскага «Дняпра». Па выніках сезона 2023 дапамог «Дняпру» выйсці ў Вышэйшую лігу. У жніўні 2024 года пакінуў магілёўскі клуб і перайшоў у «Баранавічы».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2018 (1) Д2 Слонім-2017 14 2 2018 (2) Д1 Гарадзея 5 0 2019 Д1 Гарадзея 2 0 2020 Д2 Слонім-2017 21 2 2021 Д2 Баранавічы 28 9 2022 Д1 Іслач 12 2 2023 (1) Д1 Іслач 8 1 2023 Д2 Дняпро 17 9 2024 (1) Д1 Дняпро 13 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў