Іван Васільевіч Фралоў (1918—1944) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія Нарадзіўся 12 ліпеня 1918 года ў вёсцы Міціна (цяпер — Нерахцкі раён Кастрамской вобласці). Скончыў пачатковую школу. У ліпені 1941 года быў прызваны на службу ў РСЧА. З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай айчыннай вайны. У баях некалькі разоў быў паранены.
Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант І. Фралоў камандаваў мінамётным узводам 234-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года яго ўзвод пераправіўся праз Днепр у раёне сяла Мысы Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на заходнім беразе ракі, пасля чаго адбіў усе нямецкія контратакі, знішчыўшы каля 100 салдат і афіцэраў праціўніка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» быў удастоены звання Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, так як 17 мая 1944 года памёр ад цяжкай хваробы. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Асташкавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Быў таксама узнагароджаны шэрагам баявых медалёў.
Памяць У гонар Фралова названая вуліца ў Нерахце.
Літаратура
Голубев Е. П. Боевые звёзды. — Ярославль: Верх.-Волж.кн.изд., 1972.
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці