Беатус Фендынанда і Санчы (, вітрына 14-2 у Нацыянальнай бібліятэцы Іспаніі), ілюмінаваны рукапіс-беатус сярэдзіны XI стагоддзя, названы так па імені данатара і яго жонкі . Другія назвы рукапісу Беатус-дэ-Факунда () па імені , Беатус Сан-Ісідра-дэ-Леон () па назве - месца, дзе рукапіс знаходзіўся першапачаткова, або Другі Беатус Нацыянальнай Бібліятэкі () па Нацыянальнай бібліятэцы Іспаніі ў Мадрыдзе, дзе ён захоўваецца ў цяперашні час.

Апісанне

Беатус Фернанда і Санчы змяшчае  ад Беата Ліебанскага. Рукапіс складаецца з 312 фоліа з пергаменту (624 старонкі ў 2 слупка) з 35 радкамі на кожным і праілюстраваны 98 мініяцюрамі.

Яго мініяцюры працягваюць традыцыі папярэдніх беатусаў, паўтараючы стэрэатыпную схему сімвалізму, з цвёрдым і дакладным малюнкам. Тое, што яго адрознівае, гэта, галоўным чынам, спектр яркіх колераў, асабліва іх выдатна захаваны стан, і вытанчанасць формаў, дзе стылізаваныя фігуры страцілі свой іератызмИератизм , а ў малюнку з’явіўся рух, что павялічвае дынамізм выяў. Належыць да так званага трэцяга стылю Беатусаў, , з вялікім інтэрнацыянальным уплывам.

Беатус-дэ-Факунда старанна пакідае структуру мініяцюр Уржэльскага Беатуса, створанага ў Ла-Рыёсе або Леоне ў 975 годзе. Таксама маецца ўплыў Валькавадскага Беатуса, створанага Авека ў 970 годзе, і Беатуса Моргана, напісанага каля 958 года ў масарабскім манастыры  ў Леоне.

Хоць няма ніякіх указанняў акрамя імені перапісчыка (Facundus scripsit), цалкам верагодна, што ён быў створаны ў спецыялізаваным скрыпторыі, які мог знаходзіцца ў ў Леоне.

Гэта самы раскошны сярэднявечны ілюмінаваны рукапіс з мініяцюрамі ў калекцыі Нацыянальнай Бібліятэкі Іспаніі.

Кодэкс быў перапісаны ў Леоне у 1047 майстрам па імені Факунда, лічыцца, што ён працаваў без памочнікаў, паколькі агульны стыль тэксту вытрыманы аднолькавым, у тым ліку і ў буквіцах і загалоўках. Не вядома імя аўтара ілюмінавання, які выканаў сваю задачу пасля завяршэння капіявання тэксту.

Існуе факсімільнае выданне Беатуса Фернанда і Санчы, у суправаджэнні тома даследаванняў, выпушчанае іспанскім выдавецтвам .

Гісторыя

Створаны па замове караля і яго жонкі , кодэкс, верагодна, захоўваўся ў Aula regia да 1063 года, калі ён быў перавезены ў  ў Леоне, якую пазней пераасвяцілі ў гонар Ісідора Севільскага.

У чэрвені 1572 года рукапіс па-ранейшаму знаходзіўся ў базіліцы , як сведчыць . Але неўзабаве ён стаў пераходзіць з рук у рукі.

У другой палове XVII стагоддзя, рукапіс знаходзіўся ў распараджэнні . У час вайны за іспанскую спадчыну бібліятэка маркізату была захоплена Філіпам V і ў першым дзесяцігоддзі XVIII стагоддзя манускрыпт патрапіў у Нацыянальную бібліятэку Іспаніі. Там у XIX стагоддзі ён атрымаў скураны пераплёт.

Падчас свайго візіту ў Леон адзначаў, што там знаходзіўся Валькавадскі Беатус (цяпер у Вальядалідскім універсітэце). Гэта копія амаль напэўна змяшчае першыя пяць фоліа Беатуса Фердынанда і Санчы. Гэта некалькі радаслоўных з адсутнымі мініяцюрамі, якія ніколі не былі намаляваныя.

Мецэнацтва Фердынанда і Санчы Беатус 14-2 Нацыянальнай бібліятэкі Іспаніі — гэта адзіны рукапіс гэтага жанру, які не быў скапіяваны для манастыра ў X або XI стагоддзях. Яго фундатарамі былі манарх Фердынанд I і яго жонка Санча, пад чыім валадараннем адбылося ўз’яднанне Леона і Кастыліі ў 1037 годзе, якія заказалі гэты твор сярод шэрагу іншых, што выклікалі рэлігійную і палітычную цікавасць.

Смерць , сына Альфонса V, перанесла правы на сталец Леона да яго сястры Санчы, і, такім чынам, і натуральным чынам да яе мужа Фердынанда. Іх сын,  атрымаў у спадчыну карону Кастыліі.

У Леоне Фердынанда ўсталяваў цэнтр сваёй улады, і горад атрымаў збудаванні і скарбы, якія ствараліся за кошт фінансаў ад уварвання сваіх войскаў на поўдзень ад Дуэры і да Каімбры. Валадаранне Фердынанда I было накіраванае на аднаўленне культуры Каралеўства Леон, пасля паўстагоддзя заняпаду ад разбурэння  і ўзяло за базу раманскі стыль.

У 1063 маўрытанскаму каралю Севільі навязалі мір, які акрамя даніны ўключаў у сябе дастаўку моцаў . Але каралеўскія эмісары не здолелі знайці рэшткі святой і вырашылі ўзяць Святога Ісідора. Яго рэшткі змясцілі ў старажытным манастыра Святога Іаана Хрысціцеля, які каралі аднавілі з выкарыстаннем матэрыялаў, больш цвёрдых, чым тыя, якія выкарыстоўваліся пры Альфонса V і, магчыма, дадалі , які стаў асновай таго, што рэалізавала пазней яго дачка .

З нагоды асвячэння, каралі ахвяравалі значныя творы раскошных мастацтваў, прадукты працы нанятых каронай майстроў мініяцюры і : , , каб захоўваць мошчы Святога Іаана Хрысціцеля і , іншыя каштоўныя рэчы захаваліся толькі ў запісах аб ахвяраванні і, магчыма, Беатус таксама быў сярод падарункаў. Творы ювеліраў і  паказваюць уплыў , што тлумачыцца сувязямі паміж Леонам і , якія падтрымлівалі кароль Фердынанд I і абат .

Акрамя Альфонса III, які арганізаваў каралеўскую бібліятэку, ні адзін астурыйскі манарх не заказваў рукапісы, пакуль гэта не зрабілі Фердынанда I і Sancha, дзякуючы фундатарству якіх з’явіліся Беатус і , што захоўваецца ва Універсітэце Сант’яга-дэ-Кампастэла.

Цалкам магчыма, што роля каралевы ва ўсіх гэтых заказах была дастаткова вялікай. Згадкі ў лабірынце Беатуса, і яе партрэт на мініяцюры фоліа 6 Дзённіка сведчаць аб яе актыўным удзеле ў культурнай палітыцы Фердынанда. Санча не пагадзілася на легітымацыю кароны Леона для свайго мужа, але была яму добрым паплечнікам і пераканала ў мэтазгоднасці быць пахаваным у Леоне, а не ў  або .

Як вынік, Фердынанда, чалавек глыбока рэлігійны, адчуваючы сябе хворым у Валенсіі, папрасіў быць дастаўленым у Леон, куды прыбыў 24 снежня 1065 года. Ён неадкладна наведаў Сан-Ісідра-дэ-Леон, дзе маліўся і наведаў калядную ютрань з манахамі. Праз два дні ён даверыўся Богу, павольна пазбавіўся ад атрыбутаў свайго праўлення, мантыі і кароны, і пасля двухдзённага пакаяння памёр, пакінуўшы бясцэнную спадчыну.

Іншы Беатус Нацыянальнай бібліятэкі Носіць умоўнае абазначэнне Vitr. 14-1, і, верагодна, быў скапіяваны паміж 930 і 950. З’яўляецца адным з самых старых захаваных Беатусаў. Быў створаны, верагодна, у Каралеўстве Леон. У XVI стагоддзі знаходзіўся ў , і менавіта таму вядомы пад назвай Эміліянскі рукапіс.

Кодэкс сапсаваны, не хапае каля 18 лістоў у пачатку і столькі ж у канцы.

Крыніцы

Літаратура

Beato de Fernando I y doña Sancha en la Biblioteca Nacional de España.

Спасылкі

Página del Beato de Fernando I y doña Sancha en la web de M. Moleiro Editor De Arte Románico: Libros Iluminados: Los Beatos

Катэгорыя:Рукапісы XI стагоддзя Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы Фердынанда і Санчы