Іератызм  (ад грэч. hieratikos — культавы, святы) — тэндэнцыя ў выяўленчым мастацтве старажытнага свету і сярэдневякоўя. Яму ўласцівая ўрачыстая застыласць і адцягненасць кампазіцыі і трактоўкі чалавечых фігур і твараў. Быў абумоўлены рэлігійна-кананічнымі патрабаванняміИератизм .

Апісанне

Мэтай іератызму было паказаць важнасць асоб, якія адлюстроўваліся, а таксама веліч  урачыстых рэлігійных абрадаў. У іератычных творах персанажы паказаны застылымі ў поўнай узнёслай нерухомасці, твары павернутыя выключна анфас, а позіркі фіксаваны.

Літаратура

Encyklopedia Popularna PWN. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1982. ISBN 83-01-01750-3.

Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва