Масква, Масква-рака — рака ў Цэнтральнай Расіі, у Маскоўскай і часткова ў Смаленскай абласцях, левы прыток Акі (басейн Волгі). На рацэ стаіць горад Масква.
Назва Назва ракі мае доўгую і багатую гісторыю вытлумачэння яе паходжання, яна вытлумачвалася са славянскага, фінскага, балцкага моўнага матэрыялу. На сёння пераважае балцкае вытлумачэнне, фінскія версіі прызнаныя ўзніклымі з павярхоўных сугуччаўНерознак В. П. Названия древнерусских городов. — Наука. — М., 1983. — С. 112..
Гэта падмацоўваецца і балцкім гідранімічным фонам як на працягу цячэння ракі Масквы, так і на тэрыторыі горада Масква. Балцкія назвы ў рэк Лама, Руза, Мажая, Вярэя, Нара, Сярпея, ад якіх гарады Валакаламск, Руза, Мажайск, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў, якія дугой атачаюць Маскву з заходняга боку. У самой Маскве моцны балцкі гідранімічны фон у зоне радыусам 10—15 км ад старога горада, дзе фіксуюцца балцкія назвы (найперш гідронімы, а калі тапонімы, дык вытворныя ад гідронімаў) Яўза, Няглінная, Чармянка, Прэсня, Сетунь, Хімка, Чура, Варгуніха, Кудрына, Бубна, Чачора, Нагаціна, ЧартанаваВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—42..
Корань Mask- таксама ў назве бярэзінскай ракі Маска (калі толькі гэтая назва аўтэнтычная, бо складальнік спісу рэк дняпроўскага басейна П. Маштакоў у сваім каталогу не згадвае і не пазначае ракі Маскі, не знайшоўшы яе, такім чынам, на даўнейшых картахП. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 262.).
Звязана з літоўскім maskėti «спешна кудысьці бегаць», maskatuoti «гайдацца падвешаным; гайдаць, зрушваць; спешна ісці; балбатаць; гарэзнічаць», maskatas «лахманы» (кавалкі вопраткі, што развяваюцца на ветры).
Назва канфігурацыйнага значэння, адлюстроўвае выгіны рачнога рэчышча: рака Масква звілістая і ў верхнім цячэнні каля Мажайска, і ў сярэднім каля Звянігарада, і на тэрыторыі цяперашняй Масквы (11 вялікіх петляў на 20-кіламетровай прасторы па прамой)В. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 30..
Тыпалагічныя аналагі — літоўскія водныя назвы тыпу Tabalys, балцкія рачныя назвы тыпу Табола паблізу цячэння ракі Масквы (Таболка і Таболаўка — яе правыя прытокі, Табола — на поўдні ад яе вусця). Яны звязаныя з літоўскім tabaluoti «кідацца ў бакі; хістацца; гайдацца падвешаным; хвалявацца», tabalas «рэч, што гайдаецца»В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 317.A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 338—339..
У маскоўскай назве корань Mask- пашыраны пашыральнікам -(u)v-. На Павоччы ён таксама ў рачных назвах Пратва, СмядваВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 28., на захадзе ад іх у гідронімах Цітва, Водва (з літоўскімі адпаведнікамі Tytuva, VaduvaВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 154.). Гэты пашыральнік вядомы ў літоўскім словаўтварэнні і асабліва папулярны ў назваўтварэнні: kriokti «раўсці» — kriokuva «рачны парог» (дзе вада раве), ringėti «закручваць» — Ringuva «Звілістая (рака)»P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 380—381..
Значэнне рачной назвы Масква можна перадаць як «Звілістая (рака)».
Гідраграфія Даўжыня па старым рэчышчы 502 км (пасля выпрастання з дапамогай гідратэхнічных збудаванняў — 473 км), плошча басейна 17 600 км². Рака пачынаецца на схіле Смаленска-Маскоўскага ўзвышша і ўпадае ў Аку на тэрыторыі горада Каломны. Агульнае падзенне ад вытока да вусця складае 155,5 м. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння горада Масквы.
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі і каналы Масквы Катэгорыя:Рэкі Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі)