Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы — міністэрства, якое існавала ў Расіі ў 1817—1824 гадах. Утворана шляхам аб'яднання міністэрста народнай асветы, Галоўнага ўпраўлення духоўных спраў Свяцейшага Сінода, Галоўнага ўпраўлення духоўных спраў замежных веравызнанняў.

Склад міністэрства: Дэпартамент духоўных спраў 1 аддзяленне — справы грэка-расійскага веравызнання; 2 аддзяленне — справы рымска-каталіцкага, грэка-ўніяцкага і армянскага веравызнанняў; 3 аддзяленне — справы ўсіх пратэстанцкіх веравызнанняў; 4 аддзяленне — справы яўрэйскага, мусульманскага і іншых веравызнанняў (акрамя ламаісцкага, пакінутага ў ведамстве Міністэрства замежных спраў).

Дэпартамент народнай асветы 1 аддзяленне — справы Галоўнага ўпраўлення вучылішчаў, Навуковага камітэта міністэрства, цэнзуры, выдання навучальнай літаратуры і наогул кнігавыдаўніцтва ў Расіі (у ім вёўся ўлік усіх выдадзеных кніг); 2 аддзяленне — справы вучэбных акруг і ўніверсітэтаў, арганізацыя і кантроль за навучальным працэсам у навучальных установах; 3 аддзяленне — справы Акадэміі навук, Акадэміі майстэрстваў, ліцэяў, Імператарскай публічнай бібліятэкі, навуковых таварыстваў, музеяў, друкарань і інш.; 4 аддзяленне — гаспадарчыя і адміністрацыйныя справы міністэрства.

Міністрам духоўных спраў і народнай асветы ўвесь час існавання міністэрства быў А. М. Галіцын.

Катэгорыя:Міністэрствы Расійскай імперыі Катэгорыя:Адукацыя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэлігія ў Расійскай імперыі Расійская імперыя