Мікалай Ягоравіч Чакмасаў ( — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 372. Брат Канстанціна Чакмасава.

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1840 годзе.

У 1853 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Выпушчаны ў 1861 годзе, скончыўшы курс з правам на чын калежскага сакратара.

Прафесійная дзейнасць

Быў прызначаны ў сімбірскую будаўнічую і дарожную камісію. З нагоды пераўтварэння ў 1865 годзе будаўнічай частцы быў пакінуты па-за штатам. Паступіўшы праз два гады зноў на службу, М. Чакмасаў займаў паслядоўна пасады: малодшага інжынера гродзенскага будаўнічага аддзялення (1867), пензенскага губернскага архітэктара (1869), мінскага губернскага інжынера (1871), а з 1886 года працаваў пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце.

Праекты План мясцовасці і выбар пляцоўкі пад будаўніцтва Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы ў вёсцы Варацэвічах Пінскага павета (1864). Праект іканастаса і каштарыса на перабудову капліцы-пахавальні Ажэшкаў ў маёнтку Закозель Кобрынскага павета ў праваслаўную царкву (31 мая 1867) — не рэалізаваны. Праект і каштарыс на перабудову касцёла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Гарадзец Кобрынскага павета (15 лютага 1869) — у цяперашні час перабудаваны ў школуКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80-81.

Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Мінскія губернскія інжынеры Катэгорыя:Пензенскія губернскія архітэктары