Фізіка-матэматычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.
Гісторыя Развіццё народнай адукацыі ў БССР ў 1940-х гадах паказала вострую неабходнасць арганізацыі падрыхтоўкі выкладчыкаў фізікі і матэматыкі. У сувязі з гэтым кіраўніцтвам рэспублікі было прынятае рашэнне: стварыць у Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага фізіка-матэматычны факультэт з аддзяленнямі фізікі і матэматыкі. У 1946 годзе быў ажыццёўлены першы набор студэнтаў (24 чалавекі) на гэтыя аддзяленні, якія спачатку існавалі ў складзе педагагічнага факультэта, для падрыхтоўкі настаўнікаў фізіка-матэматычнага профілю. У снежні гэтага ж года была створана кафедра фізікі і матэматыкі (першы загадчык — дацэнт А. Х. Турэцкі).
Фізіка-матэматычны факультэт арганізацыйна вылучыўся ў самастойны ў жніўні 1947 года, у 1950 годзе зрабіў свой першы выпуск: скончылі факультэт 22 чалавекі (15 — аддзяленне матэматыкі і 7 — аддзяленне фізікі).
У жніўні 1974 года ў адпаведнасці з рэкамендацыямі дзяржінспекцыі Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР пастановай Вучонай рады ў адпаведнасці з загадам рэктара інстытута на базе фізіка-матэматычнага факультэта былі створаны два самастойныя факультэты: матэматычны і фізічны.История факультета
У 2015 годзе матэматычны і фізічны факультэты былі аб’яднаныя ў фізіка-матэматычны факультэт.
Сучаснасць
Напрамкі навучання Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і інфарматыка) Фізіка-матэматычная адукацыя (матэматыка і фізіка) Фізіка-матэматычная адукацыя (фізіка і інфарматыка)
Магістратура Фізіка-матэматычная адукацыя. Прафілізацыя: Матэматыка, фізіка, інфарматыка Фізіка-матэматычная адукацыя. Прафілізацыя: Адукацыйная робататэхнікаАБ ФАКУЛЬТЭЦЕ (НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ)
Структура факультэта У складзе факультэта 3 кафедры: Кафедра Загадчык Кафедра матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі дацэнт Мікалай Васільевіч Грыб Кафедра інфарматыкі і методыкі выкладання інфарматыкі дацэнт Сяргей Ільіч Чубараў Кафедра фізікі і методыкі выкладання фізікі прафесар Валерый Раманавіч Собаль
Дэканы Мікалай Аляксандравіч Бяссонаў (1947—1951)Бяссонаў, Мікалай Аляксандравіч (кандыдат фізіка-матэматычных навук; фізіка ; 1904—1984) Леанід Аляксеевіч Тоўсцік (1951—1958)Толстик, Леонид Алексеевич (кандидат педагогических наук ; 1914—1981) Сяргей Арсеньевіч Каралёў (1958—1974)Королев, Сергей Арсеньевич (кандидат технических наук, математик ; 1925—1999) Уладзімір Адамавіч Шылінец (2015) Сяргей Іванавіч Васілец (2015—2020) Ганна Фёдараўна Клімовіч (2020—2023) Аляксандр Аляксандравіч Францкевіч (з 2023)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт фізіка-матэматычнага факультэта БДПУ імя М. Танка
Катэгорыя:Факультэты БДПУ імя М. Танка Катэгорыя:1947 год у Мінску БДПУ імя М. Танка БДПУ імя М. Танка Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе