Аляксандр Пятровіч Кулясаў (1919—1944) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Аляксандр Кулясов нарадзіўся 10 сакавіка 1919 года ў вёсцы Малы Толкіш (цяпер — Чыстапальскі раён Татарстана). Пасля заканчэння педагагічнага вучылішча і першага курса педагагічнага інстытута працаваў настаўнікам. У 1939 годзе Кулясаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Гомельскае пяхотнае вучылішча, у 1943 годзе — курсы «Стрэл». Са студзеня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайныКулясов Александр Петрович (рус.). AZ Library. Проверено 12 ноября 2013..

Да чэрвеня 1944 года капітан Аляксандр Кулясаў камандаваў батальёнам 1086-га стралковага палка 323-й стралковай дывізіі 3-й арміі 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Гомельскай вобласці Беларускай ССР. 24—25 чэрвеня 1944 года батальён Кулясава прарваў нямецкую абарону ў раёне вёсак Азяраны і Вялікая Крушынаўка Рагачоўскага раёна і паспяхова захапіў варожы апорны пункт, дзякуючы чаму наступ змог працягнуць ўвесь полк. У тым баі Кулясов загінуў. Пахаваны ў Азяранах.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года капітан Аляксандр Кулясаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.

У гонар Кулясава ўстаноўлена стэла і названая вуліца ў Чыстапалі, устаноўлены бюст у яго роднай вёсцы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Татарстане