То́ры (, ) — востраў каля паўночнага ўзбярэжжа Ірландыі. Плошча — 3,18 км². Насельніцтва (2011 г.) — 144 чал.

Геаграфія Востраў Торы месціцца ў 10 км ад узбярэжжа Ірландыі. Уяўляе сабою высокае скалістае ўзвышша з высокімі берагамі. Даўжыня з паўночнаха захаду на паўднёвы ўсход — 4,29 км. Найбольшая шырыня — 1,3 км. Значная частка паверхні пакрыта разнатраўнымі лугамі.

Клімат мяккі вільготны з частымі вятрамі.

Гісторыя Згодна паданням, у старажытнасці востраў Торы быў населены міфічнымі істотамі фаморамі, якія пабудавалі на самай высокай вяршыні вежу Турмор (). Яна дала сучасную назву востраву. У VI ст. на ім быў узведзены кляштар, разбураны англічанамі толькі ў канцы XVI ст. У 1653 г. увайшоў у склад зямель, захопленых ольстэрскімі пратэстантамі. У 1608 г. і 1798 г. Торы выкарыстоўваўся ірландскімі паўстанцамі.

У 1832 г. пабудаваны маяк. У XIX ст. знаходзіўся ў прыватнай уласнасці, але ў 1903 г. быў выкуплены ірландскімі абшчыннымі арганізацыямі. З 1922 г. у складзе Ірландыі.

Культура Для жыхароў Торы () адметна наяўнасць мясцовай арыгінальнай культуры. Яны жывуць у 4 невялікіх паселішчах, размаўляюць на ольстэрскім дыялекце ірландскай мовы. Традыцыйныя заняткі: дробная сялянская гаспадарка, што спалучае гадоўлю авечак і земляробства, рыбалоўства, збор водарасцей, выраб лодак. Насельнікі Торы падпарадкоўваюцца шматлікім звычаям beas для ўрэгулявання грамадскага ладу. У старыя часы існаваў «кароль» (), які выступаў у якасці суддзі паміж астравіцянамі.

Захаваліся старажытныя міфы, казкі, анекдоты і песні. Многія карыстаюцца скрыпкамі, банджа, акардэонамі. Большасць вернікаў — каталікі. Распаўсюджаны культ Святога Калумбана.

Спасылкі Tory Island - Toraigh Toraigh - Oideas Gael 10 Interesting Facts About Tory Island Tory Islanders

Катэгорыя:Брытанскія астравы Катэгорыя:Астравы Ірландыі Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна