Аляксандр Васілевіч Лысе́нка (нар. , станіца Платніраўская, Караноўскі раён, Краснадарскі край) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1955). Лаўрэат Прэміі СМ СССР 1983 года.

Біяграфія Скончыў у 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут, аспірантуру АН БССР у 1954 годзе. З 1951 года працаваў ва Упраўленні па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, ІБіА Дзяржбуда, з 1964 года — начальнік аддзела Дзяржбуда БССР, з 1966 года — намеснік дырэктара па архітэктуры ІБіА Дзяржбуда, з 1970 года — загадчык сектара (аддзела) планіроўкі і забудовы гарадоў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года.

Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): конкурсны праект мемарыяла Брэсцкай крэпасці (1956), ПДП жылога раёна па Маскоўскай шашы ў Мінску (1963), цэнтра Віцебска (1964), эксперыментальны ПДП цэнтра і мікрараёна Барысава (1967), доследна-паказальны генплан Стоўбцаў (1977).

Навуковая дзейнасць Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў: прасторава-планіровачная структура, архітэктурна-мастацкае аблічча, добраўпарадкаванне беларускіх гарадоў, горадабудаўнічае засваенне пойменных тэрыторый. Больш 70 навуковых прац, у т.л.: «Галоўная вуліца Мінска (Ленінскі праспект)» (1963); у аўтарскім калектыве: «Архітэктура і горадабудаўніцтва Савецкай Беларусі» (1957), «Мікрараёны Беларусі» (1963), «Планіроўка, забудова гарадоў Беларускай ССР і фарміраванне іх асяроддзя» (1976), «Рэкамендацыі па праектаванні генеральных планаў малых гарадоў Беларускай ССР, якія інтэнсіўна развіваюцца» (1979), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя гарадскіх паселішчаў БССР» (1968), «Горадабудаўнічае засваенне поймавых тэрыторый» (1986), «Правілы забудовы гарадоў Беларускай ССР» (1986), «Планіроўка, забудова і добраўпарадкаванне раёнаў гарадскога будаўніцтва на намыўных тэрыторыях» (РКН 63-87). Артыкулы па пытаннях планіроўкі, забудовы гарадоў БССР у часопісах, зборніках.

Узнагароды Узнагароджаны Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1983). Прэмія Савета Міністраў БССР (1983).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснадарскім краі Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Барысава Катэгорыя:Архітэктары Стоўбцаў Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі