Магамі — рака ў Японіі, на в. Хонсю. Даўжыня 216 км, плошча басейна 7,4 тыс. км². Бярэ пачатак некалькімі вытокамі ў гарах Іідэ і ў адгор’ях паўднёвага ўскрайку хрыбта Оу, працякае па дне міжгорнай катлавіны Ямагата, у ніжнім цячэнні перасякае адгор’і гор Асахі і Дэва, прыморскую нізіну. Упадае ў Японскае мора ля г. Саката. Шматводная зімой і вясной, нізкі сцёк летам. Сярэдні расход вады каля 250 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння (пасевы рысу).
Катэгорыя:Рэкі Японіі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Японскае мора