Фішт (, ) — горная вяршыня ў заходняй частцы Вялікага Каўказа, у вытоках рэк Белая і Пшэха (басейн Кубані), у Краснадарскім краі Расіі. Вышыня 2867 м. Складаецца з вапнякоў, у якіх развіты карст. На схілах шыракалістыя і цёмнахваёвыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі, скалістыя выхады вапнякоў. Каравыя і вісячыя ледавікі.

Катэгорыя:Горы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Краснадарскага края Катэгорыя:Геаграфія Адыгеі Катэгорыя:Горныя вяршыні Каўказа