Тэмрукскі заліўкарта Краснадарскага края — () — заліў каля паўднёва-ўсходняга берага Азоўскага мора. Адміністрацыйна ўваходзіць у Краснадарскі край Расіі.

Размешчаны паміж мысамі Каменны і Ачуеўскі. Адкрыты да поўначы, удаецца ў мацярык на 27 км. Шырыня каля ўваходу 60 км. Глыбіня да 11 м.

У заліў упадае асноўнае рэчышча ракі Кубань. Ля вусця Кубані размяшчаюцца плыткія Курчанскі і Ахтанізаўскі ліманы. Паблізу вусця Кубані знаходзіцца горад Тэмрук. Таксама на заліве размешчаны населеныя пункты Прыазоўскі, Кучугуры, Галубіцкая і інш. Бераг нізінны, парослы чаротам. У паўднёва-заходняй частцы заліва размешчаны востраў Пясчаны.

З сярэдзіны студзеня па сакавік замярзае. У заліве развіта рыбалоўства.

Крыніцы

Катэгорыя:Залівы Азоўскага мора Катэгорыя:Залівы Краснадарскага края