Уладзімір Міхайлавіч Цу́мараў (нар. , в. Ананьеўка, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Магілёўскага гарвыканкама (2013—2022).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ананьеўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласціЦумараў нарадзіўся ў 1960 г. у в. Ананьеўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. . У 1980 годзе скончыў Магілёўскі політэхнічны тэхнікум, у 1985 годзе — Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 2002 — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
У 1980 годзе працаваў старэйшым тэхнікам канструктарска-тэхналагічнага бюро з вопытнай вытворчасцю Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР у Мінску. У 1985—1990 гадах займаў розныя пасады ў Магілёўскіх абласным, а затым гарадскім камітэтах ЛКСМБ.
У 1990—1992 гадах быў кіраўніком аддзела па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама. У 1992—1995 гадах быў дырэктарам Магілёўскага абласнога цэнтра занятасці. З 1995 па 1999 гг. працаваў на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама. У 1999 годзе стаў кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Магілёва. З 2003 г. па красавік 2013 г. працаваў на пасадзе кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва.
16 красавіка 2013 года прызначаны старшынёй Магілёўскага гарвыканкама. Пакінуў пасаду ў кастрычніку 2022 года.
Узнагароды медаль «За працоўныя заслугі», ордэнам Пашаны (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2020 года № 483 «Аб узнагароджанні» .
Сям’я У шлюбе з Таісіяй (нар. ). Мае сына Максіма (нар. ), дачок Марыю (нар. ) і Маргарыту (нар. ).
Катэгорыя:Функцыянеры УЛКСМ Катэгорыя:Старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта