Мікалай Венядзіктавіч Раманаў ( - ) - грамадзянскі інжынер, архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 291.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1863 годзе, паходзіў з обер-афіцэрскіх дзяцейНиколай Венедиктович Романов (1863—1927) .
Пасля заканчэння Астраханскага рэальнага вучылішча паступіў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1882 годзе. Скончыў тут курс па 1-м разрадзе ў 1887 годзе. Мікалай Венядзіктавіч вызначыўся на службу малодшым архітэктарам у гродзенскае губернскае праўленне і праз тры гады быў прызначаны малодшым архтэктарам таго праўлення. Акрамя гэтага М. Раманаў складаўся архітэктарам-ацэншчыкам нерухомых маёмасцяў у г. Гродне, якія прад’яўляліся для залогу ў тульскім зямельным банку ў Санкт-Пецярбургу.
З 1893Памятная книжка по Гродненской губернии на 1895 год. Стр. 24 па 1900 год М. Раманаў быўгродзенскім Памятныя кніжкі Гродзенскай губерні за адпаведныя гады.
12 лютага 1900 года ў сувязі са смерцю гродзенскага губернскага інжынера В. Ф. Нябольсіна быў часова прызначаны выконваючым яго абавязкі, але праз паўгода М. Раманава вызвалілі ад усіх абавязкаў і пасад «За прызначэннем на пасаду старэйшага інжынера па дарожнай частцы Гродзенскага губернскага распарадчага камітэта». З гэтага часу галоўным клопатам Раманава сталі губернскія масты і дарогі.
15 жніўня 1901 года быў адкрыты мураваны Губернатарскі мост праз Гараднічанку.
У 1906-09 гадах прымаў актыўны ўдзел у пабудове Пятроўска-Мікалаеўскага моста праз раку Нёман ў горадзе Гродне. За гэта М. Раманаў атрымаў Найвысокую падзяку ад яго Імператарскай Вялікасці«» (1910, № 251).
З пачаткам Першай сусветнай вайны М. В. Раманаў быў адкамандзіраваны ў 1-ы раён ваенна-дарожных прац, а затым у распараджэнне начальніка ваенна-дарожнага ўпраўлення Паўночнага фронту. Яго галоўным абавязкам там было будаўніцтва і аднаўленне разбураных у ходзе баявых дзеянняў дарог. У сувязі з абвастрэннем хранічнай хваробы 1 красавіка 1916 года старшы дарожны інжынер быў адкамандзіраваны ў распараджэнне Гродзенскага губернскага распарадчага камітэтаНГАБ у г. Гродне, ф. 2, воп. 37, спр. 1330 , лл. 1-6..
Пасля эвакуацыі ў глыб краіны па заканчэнні вайны вярнуўся ў Гродна, дзе і памёр у 1927 годзе. Пахаваны на праваслаўных могілках Гродна побач са сваёй маці.
Творчасць
1888: капітальны рэмонт мураванай царквы і новая званіца ў Сынкавічах Слонімскага павета новая мураваная званіца ў Слоніме 1889-91:
мураваная Свята-Мікалаеўская царква ў Белавежы Пружанскага павета мураваная Свята-Мікалаеўская царква ў Крупчыцах Кобрынскага паветау іншых крыніцах аўтарства прыпісана А. Рэмеру драўляная Свята-Міхайлаўская царква ў Гутаве Кобрынскага павета драўляны будынак для нармальнай вясковай лячэбніцы на 10 ложкаў у Белавежы Пружанскага павета мураваны двухпавярховы дом для праўлення і паштова-тэлеграфнай канторы ў г. Гродне 60 драўляных мастоў ад 1 да 50 сажаняў даўжыні 1904АРХІТЭКТУРА ТЭАТРАЎ : Будынак гродзенскага народнага дома (саўмесна з Л. Лангадам)
Узнагароды
залатая булаўка з ізумрудам (1894) ордэн Святога Станислава 3-й ступені (1895) залаты гадзіннік з ланцужком (1897) сярэбраны медаль «У гонар валадарання імператара Аляксандра III» на Аляксандраўскай стужцы (1897) ордэн Святой Ганны 3-й ступені (1900) ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1911) медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дома Раманавых» (1913)
Адрасы
У Гродне жыў на Паліцэйскай вуліцы ў доме КарсунскагаВ. Н. Черепица. ГРОДНЕНСКИЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА).
Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Слоніма