Наталля Мікалаеўна Афанасьева () — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. 3 1960 года — архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Мінскпраект».

Творчасць

Асноўныя работы: будынкі планетарыя і абсерваторыі ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага (1964); у аўтарскім калектыве: праект забудовы мікрараёна Ракаўская шаша-2 (1968), генплан Мінска (1965), праекты дэталёвай планіроўкі жылых раёнаў па вуліцах Аэрадромнай (1968), М. Горкага (1970), Паўднёвы Захад-2, 3, 5, 9 (1976), праект сілуэту горада (1974), планіровачная структура заходняй і паўднёва-заходняй планіровачных зон (1974), функцыянальнай арганізацыі Паўночнага планіровачнага раёна (1985), схема ўпарадкавання і развіцця прамысловых зон (1981—1985), карэктура генплана Мінска да 2000 года (1982, у аўтарскім калектыве; прэмія СМ СССР 1985) і інш.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывала ў Мінскe.

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Леанідам Левіным мела дачку Галіну Левіну, таксама архітэктара.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска