Алесь Мікалаевіч Чаркашын (27 верасня 1982, Брэст, Беларуская ССР — 28 жніўня 2015, Запарожжа, Украіна) — беларускі грамадскі і ваенны дзеяч, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Тарас». «Народны Герой Украіны» (пасмяротна).
Біяграфія Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху Беларусі. Быў членам спартыўна-патрыятычнай арганізацыі «Край», актывістам руху «Зубр». З 2009 года — у арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», стаў старшынёй Брэсцкага гарадскога аддзялення арганізацыіЧеркашин Олександр Миколайович . Удзельнічаў у Плошчы 2010.
Вучыўся ў Таўрычаскім хрысціянскім інстытуце ў горадзе Херсон.
У 2014 годзе добраахвотнікам уступіў у шэрагі Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар», быў байцом Тактычнай групы «Беларусь».
Са студзеня 2015 года браў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. Пазыўны «Тарас». Удзельнічаў у баях за Данецкі аэрапорт, у пасёлку Пяскі, у раёне горада Данецк.
Атрымаў цяжкія раненні ў баі з прарасійскімі тэрарыстамі 10 жніўня 2015 года паблізу вёскі Белая Камянка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці. 28 жніўня 2015 года памёр у шпіталі.
Пахаваны ў вёсцы Камяніца Жыравецкая, Брэсцкі раён, Беларусь.
Пасля смерці засталіся бацькі і двое братоў.
Узнагароды і ўшанаванне памяці узнагароджаны знакам «Народны Герой Украіны» (пасмяротна). 6 кастрычніка 2015 г. у памяшканні сядзібы БНФ адбыўся вечар памяці, на якім быў прэзентаваны дыск з песнямі Алеся Чаркашына, дзве з якіх былі напісаныя на фронце. 27 кастрычніка 2015 г. у Віцебску ў мікрараёне Білева сябры партыі БХД, ініцыятары кампаніі «За якасную медыцыну ў Віцебску» разам з мясцовымі жыхарамі з уласнай ініцыятывы пасадзілі дзясятак дрэваў у гонар загінулых ва Украіне беларусаў. 28 сакавіка 2016 г. быў адкрыты Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну, на якім высечана імя Алеся Чаркашына. У жніўні 2016 г. у Брэсце на магіле Алеся Чаркашына усталявалі помнік, грошы на які збіралі краўдфандзінгам. Сродкі на помнік накіравалі грамадзяне Беларусі, Украіны, Літвы, Расіі, Польшчы, ЗША і іншых краін. Помнік быў афіцыйна адчынены ў дзень народзінаў Алеся Чаркашына 27 верасня 2016 г. Сярод іншых удзел на адкрыццё помніка прыехалі бацькі загінулага на Майдане ў 2014 г. беларуса Міхаіла Жызнеўскага. 15 лістапада 2016 г. у Чаркасах падчас адкрыцця выставы ў мастацкім музеі Чаркасаў пасмяротна ўганаравалі Алеся Чаркашына і Віталя Ціліжэнку медалямі ад імя Украінскай Добраахвотніцкай арміі за абарону Данбасу. Раней карціны з выставы, прысвечанай беларускім добраахвотнікам, ужо выстаўлялі ў амбасадзе Украіны ў Беларусі, у Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ды іншых гарадах Украіны. 28 жніўня 2017 г. у Брэсце на магіле Алеся Чаркашына прайшла акцыя ягонай памяці, дзе сабраліся сябры і родныя. 28 жніўня 2017 г. у Кіеве на вул. Беларускай ля Помніка беларусам, якія загінулі за Украіну адбылася акцыя памяці, каля помніка сабраліся беларускія і ўкраінскія актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі, каб ушанаваць памяць Алеся Чаркашына і ўкраінца Віталя Ціліжэнкі. На акцыі мастак Тарас Носар прадставіў карціну, якую прысвяціў беларусам, якія ў студзені 2015 года ўзнялі ў Пясках бел-чырвона-белы сцяг. 28 жніўня 2017 г. Беларускім доме ў Варшаве прайшоў вечар памяці Алеся Чаркашына, дзе адбыўся паказ фільму «Белсату» «Алесь Чаркашын — Не здавайся!». 28 жніўня 2018 г. у Брэсце прайшла акцыя памяці добраахвотніка Алеся Чаркашына, якая адбылася ля яго магілы, і дзе сабраліся яго родныя, сваякі, сябры, паплечнікі і проста незнаёмыя з ім людзі. 28 жніўня 2019 г. у Беластоку ўшанавалі памяць Алеся Чаркашына турнірам па стральбе. 24 лістапада 2022 года Чаркашын быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.Рада БНР абвяшчае пра абнаўленьне Статуту Ордэна Пагоні і заснаваньне Мэдаля Ордэну Пагоні
Гл. таксама Эдуард Анатолевіч Лобаў Міхаіл Міхайлавіч Жызнеўскі Віталь Віктаравіч Ціліжэнка Васіль Парфянкоў Дзень украінскага добраахвотніка Мікола Ільін Спіс беларусаў, якія загінулі за Украіну
Заўвагі
Спасылкі Черкашин Олександр Миколайович («Тарас»)
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсце Катэгорыя:Ваенныя Украіны Катэгорыя:Памерлі ад ран Катэгорыя:Удзельнікі вайны на ўсходзе Украіны Катэгорыя:Беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны