Вячаслаў Анатолевіч Гніцій (нар. , ) — беларускі фармацэўт. Генеральны дырэктар РУП «Белфармацыя».

Біяграфія Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1982—1984 гг. служыў у Савецкай Арміі.

У 1985—1986 гг. слухач падрыхтоўчага аддзялення ВДМІ. У 1992 годзе скончыў ВДМІ па спецыяльнасці «фармацыя».

У 1984—1985 гг. фармацэўт Цэнтральнай раённай аптэкі № 14 у г. Маларыта, 1986—1990 гг. — намеснік загадчыка. У 1990—1996 гг. — загадчык аптэкай № 176 г. Маларыта. У 1996—2006 гг. — загадчык Маларыцкай цэнтральнай раённай аптэкай № 14.

У 2006—2016 гг. — генеральны дырэктар Брэсцкага РУП «Фармацыя». У 2011 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

13 чэрвеня 2016 года прызначаны генеральным дырэктарам гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белфармацыя».

У 2018 годзе затрыманы па «справе ўрачоў» за тое, што атрымліваў хабар за арганізацыю першачарговых разлікаў з камерцыйнымі структурамі, а таксама за выбар «патрэбных» пастаўшчыкоў медыцынскай прадукцыіКДБ назваў імёны новых затрыманых па «справе медычных функцыянераў». У тайніках знайшлі сотні тысяч долараў.

Спасылкі Гнитий Вячеслав Анатольевич. МЕДИЦИНСКИЙ ВЕСТНИК

Катэгорыя:Фармацэўты