HMS D8 — брытанская падводная лодка тыпу D. Пабудавана ў 1910—1911 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 23 верасня 1911 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 23 сакавіка 1912 года.
Падчас Першай сусветнай вайны была размешчана ў Харыджы, дзе была ўключана ў Восьмую падводную флатыліюThe Disposition of RN Submarines at the Outbreak of War, 4 August 1914.
28 жніўня 1914 года прымала ўдзел у бітве ў Гельгаландскай бухце.
У 1921 годзе лодка была прададзена на металалом.
Літаратура
Спасылкі
D Class details MaritimeQuest D Class Overview HMS D-8 Pages
Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу D Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне