Віктар Васілевіч Арсе́ньеў (нар. , г. Брэст) — беларускі і расійскі архітэктар.

Гісторыя Скончыў у 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1972—1986 працаваў у інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (галоўны архітэктар праектаў), з 1986 у Дзяржаўным праектным інстытуце № 3 у Ленінградзе (галоўны архітэктар інстытута).

З 1976 года член Саюза архітэктараў СССРОБЩЕСТВО С ОГРАНИЧЕННОЙ ОТВЕТСТВЕННОСТЬЮ АРХИТЕКТУРНАЯ МАСТЕРСКАЯ В. В. АРСЕНЬЕВА.

З 1991 года генеральны дырэктар ТАА «Архітэктурная майстэрня В. В. Арсеньева» ў Санкт-Пецярбургу.

Творы

Асноўныя работы (у Брэсце): будынак рэдакцыі і выдавецтва газеты «Зара» (1980), комплекс гаражоў па вуліцы Герояў абароны Брэсцкай Крэпасці (1980), фізкультурна-аздараўленчы комплекс (1981), забудова мікрараёна Усход 3 (1986), рэканструкцыі школы № 15 (1984) і будынка Брэсцкага аблвыканкома (1990), добраўпарадкаванне вуліцы і пл. Леніна (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986; Дзяржаўная прэмія БССР 1988).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Брэста Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Санкт-Пецярбурга