Парк Чалюскінцаў () — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Маскоўская» і «Акадэмія навук».
Гісторыя Станцыя «Парк Чалюскінцаў» пачала ўзводзіцца ў складзе першай чаргі Мінскага метрапалітэна ў 1977 годзе па праекце архітэктараў Б. Юрціна, К. Вязгіна, У. М. Крывашэева, В. Сокала і мастакаў Міцічкіна, Ю. Індрыксана. Менавіта тут была ўбіта першая паля будучага метрапалітэна. Станцыя ўрачыста была адкрыта 29 чэрвеня 1984 года разам з першымі 8-ю станцыямі Маскоўскай лініі.
Архітэктура Перонная зала станцыі перакрыта жалезабетонным скляпеннем, якое апіраецца на абліцаваныя цёмным гранітам пуцявыя сцены. Падоўжнае і папярочнае чляненне скляпення надае станцыі своеасаблівае аблічча. Галоўную кампазіцыйную ролю ў архітэктурна-мастацкім афармленні пероннай залы адыгрываюць 8 дэкаратыўных люстраў по восі скляпення і 34 бакавыя свяцільні ў нішах склянення. Люстры, свяцільні, выкананыя з шкла залацістага колеру, у спалучэнні з белымі скляненнямі надаюць станцыі ўрачыстасць. Колеравае вырашэнне станцыі — бела-ружовы тон, які дапаўняецца гарманічным увядзеннем у аддзелку люстраў і скляпення дэкаратыўна-мастацкіх элементаў з латуні.
Выхады Выхады станцыі размешчаны каля парку імя Чалюскінцаў, батанічнага саду і гадзіннікавага завода «Луч». Непадалёк ад станцыі размешчана Дзіцячая чыгунка.
Фотагалерэя
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барыса Юрціна Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Крывашэева