thumb|right|Станцыя метро «Плошча Перамогі» на паштовай марцы Беларусі.

Плошча Перамогі () — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 29 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Плошча Якуба Коласа» і «Кастрычніцкая».

Будаўніцтва

Станцыя Будаўніцтва пачалося ўвесну 1980 года, першая паля забіта 2 кастрычніка 1980 года. У якасці праекта станцыі выбраны зменены (вышыня столі павялічана з 4,2 метраў да 5,1 метра) тыпавы праект калонай трохпралётнай станцыі са зборных жалезабетонных элементаў, пастаўкамі якіх займаўся Мінскі завод жалезабетонных вырабаў. Станцыя «Плошча Якуба Коласа» пабудавана па праекце архітэктараў Б. Ларчанкі, Б. Школьнікава, мастакоў У. Стальмашонка, В. Даўгалы. Дэкаратыўнае афармленне столі і Вянок Славы ў Зале цырыманіялаў выканаў Вячаслаў Позняк.

З прычыны таго, што катлаван станцыі знаходзіўся блізка да гістарычнай забудовы праспекта Незалежнасці, для будаўніцтва станцыі выкарыстаны метад «сцяна ў грунце»: па перыметры катлавана выканана суцэльная сцяна з буранабіўных паляў. Для будаўніцтва станцыі меркавалі перанесці манумент Перамогі, аднак гэтага ўдалося пазбегнуць.

З прычыны таго, што станцыя размешчана каля ракі Свіслач, пры распрацоўцы катлавана было неабходна пераадолець два пласты ваданоснага грунта. Для рашэння гэтай праблемы былі прасвідраваны глыбінныя свідравіны, з якіх вада адпампоўвалася помпамі.

Трамвайныя пуці, якія перасякалі праспект, на час будаўніцтва, былі перакладзены бліжэй да плошчы Перамогі.

Перагонныя тунэлі У студзені 1982 года змантаваны, тунэлепраходчы шчыт тыпу «ЩН-IX», раней выкарыстаны пры будаўніцтве Крыварожскага скораснага трамвая. Для праходу пад Свіслаччу разглядалася некалькі варыянтаў. Замарозка грунта пад ракой была прызнана занадта дарогай, адвод вады ў вадасцёкавы калектар «Цэнтр» таксама не ўдаўся. У выніку на ўчастку Свіслачы над будучым тунэлем была збудавана земляная дамба шырынёй 38 метраў, праз якую прапусцілі дзесяць труб даўжынёй 43 метры і дыяметрам 1 метр. Такім чынам вада «абыходзіла» будпляцоўку тунэля над ёй. Тунэль быў пройдзены за 12 дзён.

Да станцыйных пуцей, які адыходзяць ад станцыі ў бок «Кастрычніцкай», далучаецца злучальная галіна да Аўтазаводской лініі.

Архітэктура Станцыя «Плошча Перамогі» зручна звязаная з падземнымі пераходамі. Выкананая са зборных жалезабетонных канструкцый з шагам калон 6 м. У аснове архітэктурна-мастацкага рашэння станцыі — тэма гераічнай перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Урачысты строй 34 бела-мармуровых калон, завершаных свяцільнямі са шкла залацістага колеру, сімвалізуюць святочны салют. Перад уваходам у перонную залу над эскалатарамі вітраж з выявамі Кургана Славы, ордэна «Перамога», манумента Перамогі. У аддзелцы выкарыстаны граніт чырвонага і шэрага колераў.

Выхады Вестыбюль у бок вуліцы Казлова абсталяваны трыма эскалатарамі тыпу ЭТ-5. Над імі знаходзяцца тры вітражы. Выхад вядзе ў падземны пешаходны пераход, які выходзіць да вуліцы Казлова, праспектаў Незалежнасці і Машэрава. Найбліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту дазваляюць перасесці на аўтобусы № 19 і 100, і трамваі № 1, 3, 4, 6, 11.

Вестыбюль у бок плошчы Перамогі вядзе ў круглы пешаходны пераход пад ёй. Ён мае выхады да вуліц Захарава і Кісялёва, праспекта Незалежнасці і манумента Перамогі. Унутры пераходу знаходзяцца аб’екты гандлю і мемарыяльная зала пад плошчай. На сцяне залы замацавана выява Зоркі Героя Савецкага Саюза і пліты з імёнамі 566 чалавек, якія бралі ўдзел у вызваленні БССР. У цэнтры залы размяшчаецца «вянок Славы» выкананы са шкла з падсвятленнем знутры.

У час капітальнага рамонту, які праходзіў са жніўня 2019 года па 9 мая 2020 года пераход часткова зачынялі, была праведзена рэканструкцыя асвятлення. У час работ было знішчана арыгінальнае афармленне ўваходаў у пераход: выкананыя з металічных літар назвы станцыі заменены на рэкламныя лайтбоксы, арыгінальнае аздабленне сцен з белага мармуру была заменена на чорны керамаграніт.

Найбліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту дазваляюць перасесці на аўтобусы № 18, 26, 26а, 39, 100.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Маскоўская лінія метро (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:1984 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барыса Ларчанкі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Барыса Школьнікава Катэгорыя:Творы Уладзіміра Стальмашонка Катэгорыя:Творы Валерыя Даўгалы Катэгорыя:Аб’екты на марках