Станіслаў Вацлававіч Суднік (, в. Сейлавічы, ) — беларускі пісьменнік, журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся 24 верасня 1954 года ў в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1977), Цвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава (завочна). Як прафесійны ваенны служыў у Савецкай арміі, пасля ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.
Знаходзячыся на вайсковай службе ў Казахстане, выдаваў у г. Прыазёрску беларускую газету «Рокаш» (1990—1992). Адначасова спрабаваў сябе ў паэзіі. У 1992 годзе выдаў першы зборнік вершаў. Друкаваўся ў часопісах «Полымя» і «Маладосць».
Пасля звальнення ў запас шмат часу аддае журналісцкай і грамадскай дзейнасці. У 1997 аднавіў у Лідзе выпуск газеты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (раней выходзіла ў Мінску) і з той пары з’яўляецца яе рэдактарам. Ініцыятар стварэння і рэдактар краязнаўчага часопіса «Лідскі летапісец».
Аўтар некалькіх кніг і паэтычных зборнікаў. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.
Узнагароды
Медаль «За баявыя заслугі». Ордэн «За службу Радзіме». Медаль Браніслава Тарашкевіча «За абарону роднай мовы» і дыплом Камітэта Ўшанавання (25.3.2002). Унясенне ў Кнігу пашаны «Працаўнікі твае, Беларусь». Лаўрэат конкурсу вершаў пра Лідскі замак «Голас стагоддзяў» з паэмай «Лідскі сон Гедыміна» (07.09.2025). Конкурс праводзіўся падчас XXXII Дня беларускага пісьменства ў Лідзе.
Крыніцы
Спасылкі Старонка Станіслава Судніка Станіслаў Суднік прысвяціў сваё жыццё войску і мове // Рэгіянальная газета Як перад «Дажынкамі» можна скарыстаць досвед лідчан. Інтэрв’ю са Станіславам Суднікам // Рэгіянальная газета
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў