Кі́рэнга () — рака ў Іркуцкай вобласці Расіі, правы прыток ракі Лена.

Даўжыня — 669 км (ад вытоку Левай Кірэнгі — 746 км). Плошча вадазборнага басейна — 46 600 км². Выток ракі знаходзіцца на Байкальскім хрыбце. Працякае па Прыбайкальскай ўпадзіне. Упадае ў Лену каля горад Кіранск. Рака замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада і застаецца пад ледзяным покрывам да канца красавіка — пачатку мая. Расход вады за 18 км ад вусця — 650 м³/с. Мае пераважна дажджавое жыўленне. Суднаходны ўчастак працягласцю 438 км ад сяла Карам да вусцяРека Киренга (Лев. Киренга) // Государственный водный реестр РФ. У вусці Кірэнгі і па абодвух берагах Лены размешчаны горад Кіранск.

Прытокі: Правая Кірэнга, Уян, Сікілі, Чынінга, Талая, Ханда, Чука, Мука, Тулуктумур, Гарынь, Улькан (Левы Улькан), Гарбілак, Акунайка, Міня, Юхта, Папоўка, Чорная, Ічыкта, Палавінка, Асінаўка і інш.

Літаратура Ки́ренга //

Спасылкі Река Киренга (Лев. Киренга) // Государственный водный реестр РФ Kirenga At Shorokhovo // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Прытокі Лены