Я́каў Ге́нрыхавіч Дале́цкі (сапраўднае прозвішча — Фенігштэ́йн; , — , СССР) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч камуністычнага руху ў РСФСР, наркам унутраных спраў Літбел ССР, кіраўнік ТАСС.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1888 годзе ва ўсходняй Польшчы.
Прымаў актыўны удзел у сацыял-дэмакратычным руху Польшчы і Літвы. Падвяргаўся арыштам, знаходзіўся ў турме і ссылцы.
З 1904 года — член выканкама СДКПіЛ.
З 1916 года на партыйнай рабоце.
У 1917 годзе — член Пецярбургскага камітэта бальшавікоў, а неўзабаве і яго Выканаўчага камітэта.
У 1917 годзе — член УЦВК.
З 1919 года — намеснік старшыні СНК Літоўска-Беларускай ССР, член Прэзідыума ЦВК, наркам унутраных спраў Літоўска-Беларускай ССР, член Палітбюро ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай ССР.
З 1922 года — член Глаўпалітасветы і адказны сакратар РОСТА.
У 1925—1937 гадах — адказны кіраўнік Тэлеграфнага агенцтва СССР (ТАСС).
Застрэліўся 19 чэрвеня 1937 года, калі даведаўся, што яго павінны арыштавацьАлёна Долецкая: Как мы делали фильм для антисталинского проекта .
Сям’я Сын — Станіслаў Якаўлевіч Далецкі (1919—1994), дзіцячы хірург, пісьменнік, акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, двойчы лаўрэат дзяржаўных прэмій. Унук — Андрэй Станіслававіч Далецкі (нар. 1947), доктар медыцынскіх навук. Унучка — Алена Станіславаўна Далецкая (нар. 1955), рэдактар рускай версіі часопіса «Vogue» ((1998—2010), галоўны рэдактар расійскага выдання часопіса «Interview» (2011—2016).
Спасылкі Долецкий Якаў Генрыхавіч (наст. прозвішча Фенигштейн). Інфармацыйнае тэлеграфнае агенцтва Расіі
Альманах. Расея — XX стагоддзе. Біяграфічны слоўнік
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Польшчы Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Члены Прэзідыума ЦВК БССР Катэгорыя:Народныя камісары Літбел ССР Катэгорыя:Застрэліліся ў Расіі