Падзеі 1 лютага: Францыя аб’явіла вайну Англіі і Нідэрландам. 6 ліпеня: Заснаваны горад Ціраспаль. 5 верасня: Пачаўся тэрор у час Вялікай французскай рэвалюцыі. 15 верасня: Распушчана Таргавіцкая канфедэрацыя. 21 верасня: Дэпутаты Канвенту збіраюцца ў першы раз і прымаюць рашэнне аб забароне каралеўскай улады ў Францыі. 24 верасня: Сойм зацвердзіў Другі падзел Рэчы Паспалітай. Цэнтральная частка Беларусі была далучаная да Расійскай імперыі. 5 кастрычніка: Дэкрэтам Нацыянальнага канвента ўведзены Французскі рэспубліканскі каляндар. 8 лістапада: Адкрыццё музея Луўра. 23 лістапада: Рашэннем Гарадзенскага сойма скасавана дзеянне Канстытуцыі 3 мая і створаных на яе аснове органаў улады. 23 лістапада: Жамойцкае староства ВКЛ пераўтворана ў Жамойцкае ваяводства.

Нарадзіліся 15 студзеня: Фердынанд Георг Вальдмюлер, аўстрыйскі мастак верасень: Іосіф Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафесар Віленскага ўніверсітэта (пам. 1.2.1860). 5 красавіка: Канстанцін Радзівіл, палітычны дзеяч, мецэнат (пам. 6.4.1869) 29 ліпеня: Ян Колар, славацкі паэт (пам. 24.1.1852) 25 жніўня: Марцін Генрых Ратке, нямецкі анатам і эбрыёлаг (пам. 3.9.1860) 15 лістапада: Мішэль Шаль, французскі матэматык і гісторык матэматыкі (пам. 18.12.1880) 16 лістапада: Фрэнсіс Дэнбі, ірландскі пейзажыст 15 снежня: Генры Чарлз Кэры, амерыканскі эканаміст

Памерлі Карла Гальдоні, драматург. 1 студзеня: Франчэска Гвардзі, італьянскі мастак. 21 студзеня: Людовік XVI, кароль французскі. 20 мая: Шарль Банэ, швейцарскі прыродазнавец, філосаф. 13 ліпеня: Жан-Поль Марат, адзін з правадыроў Вялікай Французскай Рэвалюцыі. 16 кастрычніка: Марыя Антуанета, каралева Францыі.