Сок (, , ) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Арэнбургскай і Самарскай абласцях, левы прыток ракі Волга.

Даўжыня ракі 363Государственный водный реестр РФ (364) км. Плошча вадазбору 11 700 км². Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні 16,4 м³/с, у вусці — 45,6 м³/с. Рака бярэ пачатак на Бугульмінска-Белябееўскім узвышшы. Упадае ў Саратаўскае вадасховішча на рацэ Волга каля пасёлка Волжскі, на поўнач ад горада Самара. Рака Сок раўніннага тыпу з шырокай далінай (1,6-10 км) і звілістым рэчышчам. На пойме ракі вялікая колькасць азёр і старыц. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку снежня, паводка ў красавіку — пачатку мая. У басейне ракі каля 800 азёр і вадасховішчаў агульнай плошчай 10,8 км². Суднаходная на 6 км ад вусця.

Сярод прытокаў: Камышла, Малы Сок, Байтуган, Укс, Сасноўка, Целегас, Ігарка, Ісаклінка, Вялікі Сургут (Вялікі Суруш Энциклопедия природы Самарской области ), Сургут (Суруш), Бароўка, Арлянка, Каргалка, Чарноўка, Трасцянка, Кандурча і інш.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Сок // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Сок // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия С. А. Сенатор, Л. Ф. Ляховская, Т. Д. Зинченко, Л. В. Головатюк, В. П. Моров Сок р. // Энциклопедия природы Самарской области

Катэгорыя:Рэкі Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Самарскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Волгі