Іван Дуке Маркес (; нар. , Багата, Калумбія) — калумбійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Калумбіі (2018—2022), раней сенатар (2014—2018).

Біяграфія Іван Дуке Маркес нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў Багаце (Калумбія). Бацька Іван Дуке Эскабар (1937—2016) быў міністрам шахт (1985—1986) пры прэзідэнце Белісарыа Бетанкуры, губернатарам дэпартамента Ант’ёкіі (1981—1982) і Нацыянальным рэгістратарам (1998—2002).

Вывучаў юрыспрудэнцыю ва Універсітэце Серхіа Арбаледы (Калумбія) і міжнароднае эканамічнае права ў Амерыканскім універсітэце (ЗША). Акрамя гэтага праходзіў дзяржаўнае кіраванне ў Джорджтаўнскім універсітэце (ЗША), вучыўся ў Гарвардскай школе бізнесу (ЗША).

З 1999 года працаваў кансультантам у Андскай карпарацыі развіцця, затым — дарадцам міністра фінансаў Хуана Мануэля Сантаса (пазней прэзідэнт Калумбіі).

У 2001—2013 гадах працаваў у Міжамерыканскім банку развіцця (BID). У 2001—2010 гадах працаваў у якасці старэйшага дарадцы выканаўчага дырэктарата Калумбіі, Перу і Эквадора, затым у 2010—2013 гадах — начальнікам аддзела культуры, творчасці і салідарнасці.

Быў дарадцам былога прэзідэнта Калумбіі Альвара Урыбэ падчас працы міжнароднай камісіі ААН па расследаванні інцыдэнту паміж Ізраілем і Турцыяй 31 мая 2010 года ля берагоў Газы.

У 2014 годзе абраны ў Сенат ад партыі Дэмакратычны цэнтр і правай кааліцыі.

Прэзідэнцкія выбары 2018 года У снежні 2017 года стаў кандыдатам у прэзідэнты ад партыі. Набраў у першым туры каля 39% і выйшаў у другі тур прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог, набраўшы 53,97% галасоў.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Эканамісты Калумбіі Катэгорыя:Сенатары Калумбіі Катэгорыя:Палітыкі Калумбіі Катэгорыя:Прэзідэнты Калумбіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом