Барысаўская швейная фабрыка — прадпрыемства ў Барысаве. Размешчана па вуліцы Ібаруры, 9. Станам на 2021 год у стадыі ліквідацыі праз банкруцтва.
Гісторыя Заснавана ў 1963 годзе як філіял Мінскага вытворчага швейнага аб’яднання імя Н. К. Крупскай. З 1990 года арэнднае, з 1992 года народнае прадпрыемства, з 1997 года ААТ з сучаснай назвай. У складзе фабрыкі 2 швейных, раскройна-падрыхтоўчы цэхі, эксперыментальны ўчастак, дапаможныя службы, аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.
6 жніўня 2020 года эканамічны суд Мінскай вобласці прызнаў фабрыку банкрутам і пачаў ліквідацыйнае вядзенне. 4 лютага 2021 года тэрмін ліквідацыйнага вядзення быў працягнуты.
Прадукцыя У 2005 годзе вырабляла вопратку для дарослых і дзяцей, адзенне спецыяльнага прызначэння (для будаўнічых і дарожных работ, форменнае абмундзіраванне для ваеннаслужачых). Прадукцыя пастаўлялася на ўнутраны і знешні рынкі, у тым ліку ў Вялікабрытанію, ЗША.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прадпрыемствы Барысава Катэгорыя:1963 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1963 годзе Катэгорыя:Швейныя фабрыкі Катэгорыя:Вытворцы адзення і абутку Беларусі