Заходняя канфедэрацыя індзейцаў () — часовы саюз індзейскіх народаў так званай Паўночна-Заходняй індзейскай тэрыторыі, што цягнулася ад Вялікіх азёр на поўначы да Кентукі на поўдні, у 1783—1814 гг.

Складанне канфедэрацыі адбылося ў выніку паражэння Вялікабрытаніі ў вайне за незалежнасць ЗША. Яна павінна была супрацьстаяць міграцыі амерыканскіх перасяленцаў на землі, населеныя індзейцамі, а таксама супольна прадстаўляць інтарэсы індзейскіх народаў у перагаворах з прадстаўнікамі ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і Іспаніі.

У склад канфедэрацыі ўваходзілі: Рада трох агнёў Іракезы ЗША і Канады Ілінойс Плямёны ракі Вабаш Ваяндот Ленапэ Менаміні Шаўні Маямі Кікапу Верхнія маскогі Ніжнія чэрокі

Спрэчкі паміж самімі індзейцамі не дазвалялі канфедэрацыі эфектыўна выконваць свае намеры. Дагаворы, заключаныя ёю, часцяком парушаліся асобнымі ваеннымі і рэлігійнымі групоўкамі. Гэта стала зачэпкай для ЗША распачаць так званую Паўночна-заходнюю індзейскую вайну (1785—1795 гг.).

У 1794 г. амерыканскія войскі наснеслі паражэнне аб’яднаным сілам індзейцаў на чале з правадыром шаўні Блакітнай Кашуляй і прымусілі брытанцаў спыніць дапамогу Заходняй канфедэрацыі. Вялікабрытанія імкнулася адрадзіць Заходнюю канфедэрацыю падчас Англа-амерыканскай вайны (1812—1814 гг.), але яе намаганні абмежаваліся дапамогай паўстанню Тэкумсэ.

Спасылкі Native American Resilience and Violence in the West Negotiations between the Western Indian Confederacy & U.S. Tecumseh's Confederation

Катэгорыя:Ваенная гісторыя ЗША Катэгорыя:Іракезы Катэгорыя:Алганкіны