Яўген Вялько (нар. , Дзятлавічы, Лунінецкі раён) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Нарадзіўся 23 лютага 1997 года ў вёсцы Дзятлавічы Лунінецкага раёна. Некаторы час выстапаў за юнацкую каманду мікашэвіцкага «Граніта», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З 2013 года пачаў выступаць за дубль мінчан і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.
У 2016 годзе стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, аднак так і не згуляў за яе. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень». У «Промні» стаў іграком асновы і па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды трэніраваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак неўзабаве зноў далучыўся да «Промня», і ў сакавіку 2018 года арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 21 красавіка 2018 года ў матчы супраць «Слуцка» (0:3), выйшаўшы на замену на 41-й хвіліне. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове. У другой палове сезона 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў кастрычніку і стаў звычайна выхадзіць на замену.
У студзені 2020 года падпісаў пагадненне са «Слуцкам». Выступаў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з клубам. У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку «Слуцка» на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах. Некаторы час працягваў трэніравацца з камандай, аднак пазней пакінуў клуб.
Міжнародная кар’ера Выступаў за зборныя Беларусі да 17 і да 19 гадоў у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4).
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Дынама 2 0 2014 дубль Дынама 18 0 2015 дубль Дынама 20 3 2016 дубль Дынама 23 2 2017 Д2 Прамень 25 2 2018 Д1 Прамень 20 2 2019 Д1 Дняпро 16 0 2020 Д1 Слуцк 19 0 2021 Д1 Слуцк 22 0 2022 Д1 Слуцк 18 1
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк