Аляксандр Красноў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва».
Клубная кар’ера Выхаванец жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з 2014 года пачаў прыцягвацца да дубліруючага складу, дзе пазней замацаваўся. З 2015 года стаў таксама трапляць у заяўку асноўнай каманды. 21 верасня 2016 года дэбютаваў за «Тарпеда-БелАЗ» у матчы Кубка Беларусі супраць «Віцебска» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У 2017 годзе трывала гуляў за дубль і забіў 11 галоў, двойчы выйшаў на поле ў складзе асноўнай каманды ў Кубку Беларусі.
14 красавіка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам», дзе стаў трывала з’яўляцца ў асноўным складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні арэнды зноў стаў трэніравацца з жодзінскай камандай. У першай палове 2019 года выступаў за дубль «Тарпеда-БелАЗ», а ў ліпені, не маючы практыкі ў асноўнай камандзе, зноў адправіўся ў арэнду ў «Смалявічы», дзе звыйчайна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ».
У лютым 2020 года стаў іграком «Смаргоні». У жніўні 2020 года перайшоў у «Маладзечна».
У лютым 2021 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. У складзе каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года па паганенні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі» і хутка папоўніў склад рагачоўскага «Макслайна». Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, у верасні і кастрычніку адсутнічаў з-за траўмы.
У сакавіку 2023 года стаў іграком клуба «Жодзіна-Паўднёвае». З пачатку 2024 года трэніраваўся з гомельскім «Лакаматывам» і ў красавіку афіцыйна папоўніў склад каманды.
Міжнародная кар’ера У 2016—2017 гадах гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль Тарпеда-БелАЗ 4 0 2015 дубль Тарпеда-БелАЗ 21 6 2016 дубль Тарпеда-БелАЗ 20 9 2017 дубль Тарпеда-БелАЗ 28 11 2018 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 2 0 2018 (2) Д1 Смалявічы 12 0 2019 (1) дубль Тарпеда-БелАЗ 6 2 2019 (2) Д2 Смалявічы 9 1 2020 (1) Д2 Смаргонь 6 0 2020 (2) Д3 Маладзечна 10 3 2021 Д2 Крумкачы 24 5 2022 Д2 Макслайн 16 10 2023 Д2 Жодзіна-Паўднёвае 28 11
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Жодзіна-Паўднёвае Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель