Сербскі крыж () — сімвал Сербіі, сербскага народа і Сербскай праваслаўнай царквы. З’яўляецца грэчаскім (роўнабаковым) крыжам, па баках якога намаляваны чатыры стылізаваных Ͻ і С-падобных крэсіва.

Такая форма крыжа першапачаткова выкарыстоўвалася ў Візантыйскай імперыі; ў візантыйскім варыянце замест сербскіх крэсіва на сцягу было чатыры літары Β (віта), якія азначалі візантыйскі дэвіз «Βασιλεὺς Βασιλέων, Βασιλεύων Βασιλευόντων» («Цар цароў, які валадарыць над царамі»). Аднак у сучаснай Сербіі чатыры крэсіва часам тлумачацца як чатыры літары С, і такім чынам, як дэвіз «Само склада Србина спасава» («Толькі адзінства выратуе сербаў»).

Сербскі крыж прысутнічае на гербе и сцягу Сербіі, а таксама сцягу Сербскай праваслаўнай царквы. На гербу Сацыялістычнай Рэспублікі Сербія былі намаляваны чатыры крэсіва без крыжа.

Сербская крыж часам вышываюць на верхняй частцы чарнагорскіх кап.

Гл. таксама Герб Сербіі Сцяг Сербіі

Катэгорыя:Тыпы крыжоў Катэгорыя:Культура Сербіі Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Сербіі Катэгорыя:Сербская праваслаўная царква