Лі́лія Мікала́еўна Ва́йгіна-Яфрэ́мава (нар. , ) — украінская біятланістка чувашскага паходжання, прызёр Зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года ў Турыне, якая выступала ў свой час за зборныя каманды Расіі і Беларусі.

Біяграфія Лілія пачала займацца біятлонам у 1987 годзе. Трэніравалася ў Г. Салдзімірава. З-за невысокіх вынікаў на этапах Кубка свету яна дэбютуе толькі ў сезоне 1999/2000. Пазней яна таксама эпізадычна выступала ў Кубку свету, але замацавацца ў складзе асноўнай зборнай Расіі не змагла.

Не патрапіўшы на Алімпіяду 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, Лілія Яфрэмава прымае прапанову Беларускай федэрацыі біятлона і пераходзіць у зборную Беларусі. Выступаючы за каманду, Яфрэмава не раз падымалася на подыумы эстафетных спаборніцтваў на этапах Кубка свету, а па выніках сезону яна заняла 34 месца.

Яшчэ раз памяняўшы грамадзянства, у складзе каманды Украіны Яфрэмава становіцца адной з ключавых біятланістак. У 2006 годзе Лілія Яфрэмава дасягае вяршыні сваёй кар’еры — заваёўвае бронзавы медаль Зімовых Алімпійскіх гульняў у Турыне. У зборных Беларусі і Украіны трэніравалася пад кіраўніцтвам свайго мужа Канстанціна Вайгіна.

Кубак свету За Расію 1999—2000 — 55-е месца (13 ачкоў) 2000—2001 — 74-е месца (4 ачкі) За Беларусь 2002—2003 — 34-е месца (118 ачкоў) За Украіну 2003—2004 — 63-е месца (12 ачкоў) 2004—2005 — 60-е месца (25 ачкоў) 2005—2006 — 26-е месца (225 ачкоў) 2007—2008 — 57-е месца (20 ачкоў) 2008—2009 — 57-е месца (93 ачкоў) 2009—2010 — 53-е месца (89 ачкоў)

Узнагароды Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2006)УНІАН

Спасылкі Профіль IBU

Катэгорыя:Біятланісткі Беларусі Катэгорыя:Біятланісткі Расіі Катэгорыя:Біятланісткі Украіны Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта